14 і 15 ліпеня на Падляшшы прайшоў трэці фестываль TUTAKA, які сабраў шмат беларусаў (арганізатары называюць яго найбуйнейшым месцам сустрэч землякоў). Яго арганізавалі Павел Станкевіч з камандай фундацыі і дапамогай польскіх улад, і гэта сапраўды крута, бо там было ўсё — музычны фест, майстар-класы, дыскусіі, кінапаказы, спартовыя і тэатральныя мерапрыемствы. І ўсё гэта беларусы! Таму зараз прапануем вам зацаніць, як прайшоў фест, і паглядзець на цудоўныя фотаздымкі фатографа Руслана Серадзюка. 

Арганізатары абралі месца не проста так, бо на працягу 30 год тут праводзілі фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Але зараз з-за абставін, у якіх мы знаходзімся, такога больш няма. Таму адказнасць за беларускасць узяла на сябе Фундацыя «Тутака».

Фест арганізоўвалі Павел Станкевіч, Зміцер Косцін, Марына Ляшчэўская, Пятро Станкевіч, Юстына Парманчук, Наталля Сцепанцова, Сяржук Доўгушаў і Кацярына Дзерман. Выступалі на «Тутаке» вядомыя беларускія артысты «Дай дарогу», Nochy, Botanic Project, Dzieciuki, Papa Bo Selektah, Уладзімір Пугач (J:МОРС), КРВАДЗІКІ i Dlina Volny.

Акрамя таго, на фестывалі беларусы сустрэліся з нашымі зоркамі — Маргарытай Ляўчук, Крысцінай Дробыш, Маляванычам, Андрэям Саўчанкам і Кацярынай Сныцінай, Аляксандрам Памідоравам, Сашай Івуліным, Уладзімірам Пугачом, Кацярынай Ваданосавай і іншымі. 

У праграме былі заняткі па магіі, майстар-класы ад «Мова Нанова» і Маляваныча, сустрэча са Святланай Ціханоўскай і акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Светлана Ціханоўская і Аляксадр Івулін на фэстывале»Тутака». Фота: Руслан Серадзюк


Таксама арганізатары выказалі асобны дзякуй Міністэрству Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы, адміністрацыі Беластока, Падляшскаму ваяводству, Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, Еўразвязу і The German Marshall Fund of the United States, Датскаму інстытуту культуры і Беларускай Радзе культуры.

Галоўнае фота: Руслан Серадзюк

Ранее

В каких водоемах в Беларуси запретили купаться?

Далее

Штормовое предупреждение: сегодня в Беларусь придут сильные грозы

Читайте далее