У Вільні распачаўся тыдзень беларускай культуры. На працягу тыдня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні адбудуцца літаратурныя сустрэчы, мастацкія майстэрні, квэст па Вільне, кірмаш і нават супольны абед для наведвальнікаў. У межах мерапрыемства можна сфатаграфавацца на сялянскай фотазоне, схадзіць у Лес беларускіх нячысцікаў, узгадаць знакавыя беларускія вершы, даведацца пэўныя цікавінкі пра беларускія замкі і шляхецкія гербы.
У шэрагу актыўнасцей Тыдня беларускай культуры — адмысловыя выставы, майстар-класы, выступленні запрошаных творцаў, канцэртна-танцавальная праграма, кірмаш, абрад «Багач» і гэтак далей. Кожны дзень будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.
Праграма Тыдня беларускай культуры
4 верасня, панядзелак: Дзень шляхты (была праведзена майстэрня замкаў*, падчас якой дзеці з бацькамі змаглi сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; прайшла прэзентацыя з дэгустацыяй «Беларуская культура кавы», шляхетная і інтэлігентная).
5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend — квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі беларусамі).
6 верасня, серада: Дзень выяўленчага мастацтва (майстар-клас «Відзікі», акварэльны майстар-клас «Зорка Венера»).
7 верасня, чацвер: Дзень літаратуры і паэзіі (паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым; пасля сустрэчы для кожнага і кожнай будзе адкрыты вольны мікрафон — можна прачытаць свае вершы, фрагменты празаічных твораў ці паразважаць наконт таго, што турбуе).
8 верасня, пятніца: Дзень музыкі (беларускае караоке).
9 верасня, субота: Кірмаш (беларусы запрашаюць сяброў! На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваны гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа, а таксама пройдуць выступленні Аляксандра Памідорава і іншых спевакоў).
10 верасня, нядзеля: «Багач» (традыцыйнае свята беларусаў, плануецца правядзенне адпаведнага абраду, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі «Багач»).
Цягам усяго тыдня працуюць сялянская фотазона, імерсіўная выстава «Лес беларускага фальклору», замкавая і літаратурныя прасторы, адукацыйныя цікавосткі для дзяцей і дарослых і самыя розныя сюрпрызы.
Болей падрабязныя звесткі па праграме будуць публікавацца ў сацыяльных сетках Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча і Цэнтра беларускай культуры і супольнасці.
Уваход вольны
Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя:
· рэгістрацыя на майстар-клас «Відзікі» — спасылка,
· рэгістрацыя на майстар-клас «Зорка Венера» — спасылка.