Фанаты гурта толькі паспелі ўзрадавацца апошняму альбому «Emigranty», як музыкі здзівілі навіной, што ўжо рыхтуюць новы. VOLSKI афіцыйна абвяшчае старт працы над музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі «Палітвязынка» і «Дэсыдэнтбай». 

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі «Ліст №1…», «Ліст №2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

Аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі крыху распавёў пра новы альбом, якi будзе запiсаны ў Вільні:

«У Беларусі больш за 1726 чалавек па палітычных прычынах утрымліваюцца за кратамі ў нечалавечых умовах. Кроў стыне, калі чытаеш, як катуюць палітзняволеных… Гэта фашыстоўскія рэчы

Пра гэтую дзікую абсалютна з’яву трэба памятаць і заўсёды казаць, прыцягваць увагу, у тым ліку сусветанай грамадскасці. Хаця людзі і стаміліся ад навін пра вайну і рэпрэсіі.

Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей».

Нагадаем, што раней, у свой дзень народзiнаў, Лявон Вольскі вырашыў зрабіць падарунак сваім слухачам — прэзентаваў новы альбом «Emigranty». Паводле слоў музыкі, «гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасць — масавую эміграцыю». У гэтай рэчаіснасці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаннямі і эмоцыямі, а таксама праблемамі і выклікамі. Сярод гэтых пачуццяў — і нуда па радзіме, і траўматычны досвед знаходжання там, і надзея на хуткае вяртанне… Але самым галоўным застаецца жаданне вярнуцца, і «каб цемра , якая апанувала радзіму, хутчэй знікла».

За абнаўленнямі і працай над альбомам «Лісты палітвязням» сачыце на сацыяльных платформах гурта VOLSKI:
YouTube

Telegram

Instagram

Facebook

Аўтарка фота Дар’я Каляда.

Ранее

«Я рассчитываю на конкретный результат». Зачем Цепкало подал иск против Еврокомиссии?

Далее

Солнце и туман: прогноз погоды на сегодня

Читайте далее