Mінулы год цалкам відавочна быў нядрэнным для аматараў беларускай кнігі. Рэдакцыя Bellit.info вырашыла не спыняцца на стандартных Топ-5, а прадставіць цалкам сабе натуральны Топ-100 беларускіх кніг за 2023 год.
Паэзія
Гэты нават не жанр, а род літаратуры — найбольш чуйны да зменаў часу, акурат тут фіксуецца імгненная рэакцыя на рэчаіснасць. Вершы, якія з’яўляліся цягам году ў сацыяльных сетках, перадавалі пульсацыю ўсёй літаратуры, знаходзілі ўважлівы водгук чытачоў. Абсалютна ўнікальным чынам многія паэты і паэткі выдалі сёлета адразу дзве кнігі новых вершаў. Рэкамендацыйны спіс рэдакцыі Bellit.info:
1. Валянціна Аксак «Уцёкі з Палесся»
2. Фелікс Аксёнцаў «Марнатраўны сын»
3. Крысціна Бандурына «Самае трывожнае лета»
4. Вольга Злотнікава «Наперадзе толькі лес»
5. Артур Камароўскі «Corpus vile»
6. Артур Камароўскі «Я і ёсць забаронены сцяг»
7. Ганна Комар «Вызвалі альбо бяжы»
8. Ганна Комар «Трыпутнік»
9. Наста Кудасава «Побач»
10. Наста Кудасава «Я працягваю»
11. Уладзімір Някляеў «Сам»
12. Юр Пацюпа «Рой»
13. Ганна Севярынец «Тое, што сказалася вершам»
14. Зміцер Строцаў «Вулей»
15. Андрэй Сцепанюк «Зямля над белай ракой»
16. Віктар Сямашка «Аўтар мае рацыю заўжды»
17. Андрэй Хадановіч «На беразе волі»
18. Ганна Шакель «Цела мігдалу»
Проза
Адна з найбольш уразлівых групаў у беларускай літаратуры — гэта празаікі. Ва ўмовах пастаяннай турбулентнасці і, без перабольшвання, у эпоху катастрофаў зусім не лёгка бегчы на дальнюю дыстанцыю аповесці, рамана, аўтабіяграфіі ці белетрызаванай гістарыяграфіі. Варты спіс прозы і эсэістыкі для няспешнага чытання доўгімі вечарамі:
1. Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
2. Уладзімір Арлоў «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча»
3. Альгерд Бахарэвіч «Ператрус у музеі»
4. Альгерд Бахарэвіч «Плошча Перамогі»
5. Альгерд Бахарэвіч «Хлопчык і снег»
6. Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2»
7. Марыя Вайцяшонак «На прызбе ў Сілічах»
8. Валер Гапееў «Вольнеры»
9. Зараслава Камінская «Па-той-бок. Старыя лялькі, новыя гульні»
10. Вал Клемент «Круглая Square»
11. Вінцэсь Мудроў «Гарачы парафін»
12. Вінцэсь Мудроў «Сустрэчы»
13. Юля Цімафеева «Мінскі дзённік»
14. Ганна Янкута «Час пустазелля»
Пераклады
2023 год падарыў беларускаму чытачу цэлы стос выдатных перакладных кніг — як неўміручай улаўраванай класікі, так і схаваных перлінаў сусветнай даўнішняй і сучаснай літаратуры. Рэкамендацыйны спіс:
1. Арыстотэль «Паэтыка». Пераклад Лявона Баршчэўскага
2. «Біблія. Кнігі Старога і Новага Запавету». Пераклад Антонія Бокуна
3. Генрых Гайнэ «Габрэйскія мелодыі». Пераклад Ігара Крэбса
4. Эдмунд Гусэрль «Філасофія як дакладная навука». Пераклад Лявона Баршчэўскага
5. Сяргей Жадан «Іншае імя любові». Пераклад Андрэя Хадановіча
6. Сяргей Жадан «Месапатамія». Пераклад Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча
7. Ілья Камінскі «Рэспубліка глухіх». Пераклад Вальжыны Морт і Юлі Цімафеевай
8. Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі. Конь і яго хлопчык». Пераклад Яны Уладыкі
9. Адам Міцкевіч «Гражына». Пераклад Марыі Мартысевіч
10. Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск». Пераклад Іны Хоміч
11. Дж.Р.Р. Толкін «Валадар пярсцёнкаў». Пераклад Ігара Кулікова
12. Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі». Пераклад Сяргея Матыркі
13. Вітольд Шаблоўскі «Танец з мядзведзямі». Пераклад Адэлі Дубавец
14. Мэір Шалеў «За сіняй гарой». Пераклад Паўла Касцюкевіча
15. Антанас Шкема «Белы саван». Пераклад Сяргея Шупы
Фем- і квір-літаратура
2023 абавязкова запомніцца яшчэ і тым, што менавіта ў гэтым годзе ўпершыню не кропкава, а адразу цэлай палічкай кніжак прагучала фем- і квір-літаратура. Спіс рэкамендацый:
1. Віка Біран «Я танцую»
2. Франк Варжак «Чысты баранок»
3. «Мальцы выходзяць з-пад кантролю»
4. Тоні Лашдэн «Чорны лес»
5. «Расцяжэнне»
Перавыданні спадчыны і выбраныя творы
У гэтым годзе мы займелі цэлую паліцу выдатных перавыданняў і кніг спадчыны. Рэкамендацыйны спіс:
1. Валянцін Акудовіч «Мяне няма»
2. «Анталогія паэтак». Выбранае Вальжынай Морт
3. Уладзімір Арлоў «Выбраная лірыка» («Паэты планеты»)
4. Зінаіда Бандарына «Да новага заўтра»
5. Наталля Вішнеўская «Неба мнагавокае»
6. Леў Гарошка «Выбранае»
7. Міхась Кавыль «Выбранае»
8. Вацлаў Ластоўскі «Мовазнаўчыя працы»
9. «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «Бум-Бам-Літ»)»
10. Уладзімір Някляеў «Перавыбранае»
11. Яўгенія Пфляўмбаўм «Сонца»
12. Алесь Разанаў «З маланкаю ў сэрцы»
13. Андрэй Хадановіч «Фантомныя радасці»
14. Андрэй Хадановіч «Вершы»
15. Кузьма Чорны. «Збор твораў у 12 тамах. Том 1»
Навук-поп і нон-фікшн
Стабільна выдатныя рэчы друкуюць нашыя шаноўныя даследчыкі. У чытача ёсць чым пераняцца: ад беларускага гандлю эпохі вялікіх князёў да рэфлексіі над 2020-м годам, можна пасмяяцца з Купалам, Коласам і яшчэ добрым дзясяткам літаратараў, можна занурыцца ў гісторыю масавых эпідэмій і кліматычных анамалій. Нарэшце, з’явіліся і важкія кнігі-біяграфіі. Спіс Bellit.info:
1. Алесь Бараноўскі «Дзмітрый Прышчэпаў. Старонкі жыцця»
2. Юры Бохан, Сяргей Сергачоў, Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Захар Шыбека «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Т.1»
3. Аліна Высоцкая «Беларускі народны соннік»
4. Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка «Забытая экспедыцыя 1923 года»
5. Сяргей Грунтоў «Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХІ ст.»
6. Яніна Грыневіч «Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча»
7. Дзед Янкель «Дзедавы казкі»
8. Зміцер Дрозд «Минский тюремный замок. Часть 1. Побеги»
9. Павел Каралёў «Купала і Колас жартуюць»
10. Генрых Кіршбаўм «Беларускі брыкалаж»
11. «Маджарские: армянский род в истории Беларуси»
12. Дзяніс Марціновіч «Слюнькоў: палітычная біяграфія»
13. «Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн.1. Касмалогія. Кн. 2. Сфера сакральнага. Народная тэалогія»
14. Сяргей Харэўскі «Мінск у мастацтве: вобразы горада розных эпох»
15. Сяргей Шапран «Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2-я»
16. Сяргей Токць, Андрэй Вашкевіч «Холад, голад і зараза: кліматычныя анамаліі, эпідэміі XIX стагоддзя»
Літаратура для дзяцей
Дзецям чытаць трэба ўвесь час, толькі добрае, прыгожае і пажадана — увесь час новае. Задача для незалежнага кнігавыдання крайне складаная, бо і друк, і добры пераклад ці тэкст каштуе сур’ёзных фінансаў. Тым не менш з году ў год выдаўцы з гэтым чэленджам неяк даюць рады і выводзяць на рынак абсалютна шыкоўныя кніжкі. Не стаў выключэннем і 2023 год. Спіс рэкамендацый:
1. Эліяш Барт «Джа. Легенда аб забраным сэрцы»
2. Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Пераклад Алены Пятровіч
3. Яна Вольская «Ашуканкі»
4. «Мае цудоўныя калядныя гісторыі». Пераклад Кацярыны Маціеўскай
5. Мінору Камата «Ананасы і снег». Пераклад Аляксандры Пятровіч і Адама Явара
6. «Каток-пестунок. Вершы, забаўлянкі, калыханкі»
7. Марк-Увэ Клінг, Астрыд Хен «Велікодны Дзед». Пераклад Ігара Крэбса
8. Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя»
9. Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі»
10. Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан «Маё сэрца скача ды смяецца». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
11. Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан «Апошні раз, калі я была шчаслівая». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
12. Свэн Нурдквіст «Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
13. Грэтэ Ротбёль, Вівека Шогрэн «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу». Пераклад Дзмітрыя Плакса
14. Тацяна Сапега, Марыя Каралёва «Скарына дзеткам»
15. Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі»
16. Андрэй Скурко «Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука»
17. Надзея Ясмінска «Снегурумі».