У латвійскім Цэсісе на мінулых выходных прайшоў дзясяты фестываль дыскусій ЛАМПА. Па традыцыі, у канцы першага дня фестывалю ладзіцца палітычнае дыска, дзе вядомыя палітыкі ставяць свае музычныя сэты. Зоркай у гэтым годзе стаў былы мэр Рыгі Мартыньш Стакіс, які танчыў на сцэне з беларускім сцягам пад песню «Heroes of Our Time».

За некалькі гадзін да гэтага ён сустрэўся са Святланай Ціханоўскай, якая наведала фестываль па запрашэнні беларускай дыскусійнай пляцоўкі Кепскіх суседзяў.

Нагадаем, што ў 2021 годзе Стакіс разам з цяперашнім прэзідэнтам Латвіі Эдгарам Рынкевічам зняў на чэмпіянаце свету па хакеі чырвона-зялёны сцяг і павесіў бел-чырвона-белы. За гэта і на Стакіса, і на Рынкевіча ў Беларусі заведзена крымінальная справа.

Замена дзяржаўнага беларускага сцяга на бел-чырвона-белы. Рыга, Латвія. 24 траўня 2021 года. Фота: Mārtiņš Staķis / Twitter
Ранее

Польша перестала пропускать машины из Беларуси без владельца в салоне

Далее

В Гомельской области проблемы с записью к врачам

Читайте далее