Алексей Кузьмич, пожалуй, самый обсуждаемый (и осуждаемый) художник Беларуси. С каждой новой акцией споры о его творчестве разгораются все сильнее. Можно ли считать его перформансы искусством? И где проходит грань между творчеством и вандализмом? Узнали, что об этом думают коллеги Кузьмича — беларусские художники.

Что за акции устроил Алексей Кузьмич

29 июля, в годовщину смерти Винсента ван Гога, Алексей Кузьмич пришел на его могилу во Франции — и начал ее раскапывать. Он хотел «воскресить» знаменитого мастера, потому что ему «невыносимо жить в мире, где художники закончились». Докопаться до гроба Кузьмичу не удалось (и такой цели, как он объяснил позже, перед ним не стояло), потому что его задержала полиция.

Французский суд расценил акцию как акт вандализма — и назначил Кузьмичу штраф в три тысячи евро и месяц условного ареста. Его также решили депортировать в Беларусь, но позже отказались от этой меры.

В сентябре Кузьмич устроил новую акцию во Франции — изобразил фаллический символ, нарисовав две окружности у подножья Вандомской колонны. Художника снова задержали. Ему вменяется криминальная статья: вандализм в отношении памятника архитектуры, представляющего культурное достояние Франции.

Пока суд рассматривает акции Кузьмича с точки зрения закона, в соцсетях спорят о их художественной ценности: искусство это или нет? Узнали, что об этом думают беларусские художники.

«Добры прыклад таго, як мастак павінны працаваць»

Мастак і куратар выстаў Андрэй Дурэйка лічыць, што апошнія акцыі Аляксея Кузьміча — гэта мастацтва. «У іх ёсць элемент правакацыі, аднак ад гэтага яны не становяцца вандалізмам», — разважае ён і тлумачыць, дзе, на яго думку, праходзіць гэтая мяжа:

«Правакацыя не з’яўляецца руйнаваннем — а вандалізм з’яўляецца. Возьмем панк-малебен Pussy Riot у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы, калі яны спявалі «Багародзіца, Пуціна прагані». Гэта — правакацыя, бо нічого не было знішчана. Нават крымінальную справу распачалі не за вандалізм, а за хуліганства. Па ёй Pussy Riot асудзілі на два гады, і ў знак пратэсту супраць гэтага адбылася іншыя акцыя. Украінскія актывісткі фемінсцкага руху Femen спілавалі ў Кіеве драўляны крыж. З аднаго боку, гэта вандалізм — ёсць факт руйнавання. З іншага боку, спілаваны крыж не з’яўляўся артэфактам і яго можна было лёгка замяніць. Нават царква тады заклікала ігнараваць гэтую акцыю. Гэты выпадак падкрэслівае, наколькі важна ў дыскусіі пра вандалізм і правакацыю звяртаць увагу на кантэкст.

Дадам яшчэ прыкладаў. У 1914 годзе у брытанскай націянальнай галерэі суфражыстка Мэры Рычардсан парэзала карціну Веласкеса «Венера з люстэркам». Як бы яна ні апраўдвалася, называючы свае дзеянні палітычным пратэстам, адбыўся акт вандалізму. Мяжа была пяройдзена: карціна была зруйнавана. Рэстаўратары цудам змаглі яе аднавіць, але мы ўжо ніколі не будем мець таго арыгіналу, які Веласкес нам пакінуў. З іншага боку, ёсць Марсель Дзюшан, які на рэпрадукцыіі Моны Лізы намаляваў вусы. Гэта нельга лічыць вандалізмам, бо арыгінал не пацярпеў. Адбылася правакацыя, якая стварыла новыя мастацкія сэнсы. Зноў жа, усё залежыць ад кантэксту».

Каб зразумець кантэкст акцый Аляксея Кузьміча, трэба звярнуцца да самаго мастака, адзначае Андрэй Дурэйка:

«Ён у шматлікіх інтэрв’ю падкрэсліваў, што магілу Ван Гога не раскапаў і з помнікам нічога не здарылася — гэта была правакацыя, а не вандалізм. Кузьміч з яе дапамогай звярнуў увагу на трагедыю, якую ён адчувае, — недахоп вялікіх мастакоў у наш час. Гэта знайшло водгук у людзей, выклікала рэакцыю, а значыць трапіла ў самы нерв еўрапейскай культуры. Я думаю, гэта добры прыклад таго, як мастак павінны працаваць. 

Што тычыцца нядаўняй акцыі. Па-першае, яе таксама нельга лічыць вандалізмам: фарбу ўжо змылі, і ніякіх пашкоджанняў не засталося. Па-другое, мне падаецца іранічным, што толькі намаляваўшы два кругі каля вертыкалі, мастак выклікаў у людзей эратычныя асацыяцыі. Гэта шмат кажа пра наша асяроддзе. Па-трэцяе, я хачу звярнуць увагу на тое, што Аляксей свядома выбраў для сваёй акцыі Вандомскую калону. Яна — помнік ваенным заваяванням, таму акцыю Кузьміча можна разглядаць як крытыку мілітарызму». 

«Кузьміч карысны, варты таго, каб яго любіць, талераваць і зберагаць»

Мастак Максім Осіпаў таксама не бачыць у акцыях Кузьміча вандалізму, прычым менавіта з пункту гледжання закону:

«Я той яшчэ «мамкін праўнік», але базу ведаю: крымінальнае злачынства вызначаецца зламысным намерам, уласна злачынным дзеяннем і наяўнасцю пацярпелых. Пойдзем па парадку.

Першае. Зламыснага намеру не было: ва ўсіх выпадках Кузьміч дакладна тлумачыў, што яму баліць. Перакажу гэта простымі словамі. Творчыя дзеячы «сядзяць» на грантах і фондах, робяць тое, што не вельмі хочуць, але на што можна атрымаць фінансавую падтрымку. Пра пакуты эмігрантаў — можна. Пра тое, што зрабіла іх эмігрантамі — толькі стрымана, каб нікога не пакрыўдзіць. Яшчэ можна пра правы меншасцяў, экалогію. Пра вайну — не дай бог прыняць чыйсьці бок і не лунаць меланхалічна па-над схваткай: пацыфісты не зразумеюць.

Другое. Злачыннага дзеяння не было. Магіла — цэлая, калона — таксама. Калі б Кузьміч пад’ехаў да калоны на экскаватары і ўшчэнт яе разбурыў, як Гюстаў Курбэ ў 1871, ці ўначы адкапаў Ван Гога і заняўся сексам з яго трупам — тады б было пра што казаць наконт недарэчнасці формы выказвання. Па факце ж адбылося іншае — падкрэслена сімвалічныя дзеянні, якія наўмысна былі трактаваныя як спроба знішчыць магілу ці пашкодзіць помнік архітэктуры. Навошта? Каб гаварыць пра што заўгодна, апрача сэнсу акцыі. Так давайце паразважаем пра мёртвага Ван Гога, вандалізм, хайпажэрства і г.д. Абы не гаварыць пра тое, чаму творчая дзейнасць па абодва бакі кардону пазбаўленая зубоў і яек.

Трэцяе. Пацярпелых — не бракуе. Але гэта з вобласці «пачуццяў вернікаў». Між тым выклікаць негатыўныя пачуцці — не крымінал. Ніхто не падпісваў грамадскую дамову, паводле якой кожны абавязаны быць «коцікам» і не раздражняць іншых. Кузьміч многіх бесіць, у тым ліку і мяне, але мае на гэта права. Калі я буду адмаўляць яму ў гэтым праве, то з якой халеры мне чакаць, што гэтае права хтось забяспечыць мне?»

Самае важнае ў спрэчках вакол Кузьміча — не тое, што людзі кажуць, а тое, як яны гэта робяць, адзначае Максім Осіпаў. Ён звяртае ўвагу на тое, з якой агрэсіяй абмяркоўвалі акцыі мастака:

«Людзі шчыра жадалі Аляксею дэпартацыі, катаванняў у беларускай турме і пакаяльнага відэа. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што нават прадэмакратычныя дзеячы дагэтуль разглядаюць беларускі рэжым як легітымную дзяржаўную гвалт-машыну, якая можа абслугоўваць патрэбы грамадства.

Пра гэта зараз варта было б пагаварыць, а не пра пачуцці фанатаў Вандомскай калоны. Пра тое, што тупы, жывёльны, бесчалавечны гвалт можа быць цалкам талераваны грамадствам, калі яму нехта проста не падабаецца, хаця не зрабіў аніякай рэальнай шкоды».

Прычыны такой рэакцыі Максім Осіпаў бачыць у глыбінных культурных і ментальных устаноўках беларускага грамадства:

«Для мяне гэта і пра суб’ектыўны, і пра каланіяльны дыскурс. На Кузьміча накінуліся свае, у тым ліку і за тое, што ён наважыўся на публічныя дзеянні з вядомымі сусветнымі сімваламі, што забыўся на правіла «я — апошняя літара ў алфавіце», на сваё месца ў гэтым свеце. А што, калі б аналагічную акцыю зрабіў не Кузьміч, а ўмоўныя Марына Абрамавіч ці Бэнксі? Усе б раптоўна пачалі бачыць там глыбокія сэнсы і падпісваць петыцыі ў падтрымку.

Беларуская нацыя не гатовая нават да такой дробязі, што асобны яе прадстаўнік сфатаграфаваўся ля магілы Ван Гога з рыдлёўкай. А дэмакратыя, да якой мы тут усе нібыта імкнемся, перадусім прадугледжвае, што кожны можа выказвацца пра што заўгодна, як заўгодна і не толькі ўнутры сваёй нацыянальнай супольнасці, але і звонку. 

Вось чаму Кузьміч карысны, варты таго, каб яго любіць, талераваць і зберагаць. Як мастак ён працуе лакмусам, рэчывам, на якім выяўляюцца ўсе праблемы грамадзянскай супольнасці, якія не былі прагавораны, асэнсаваны ці хаця б неяк дыягнаставаны.

Уласна ў мяне ёсць пытанні пасля гэтага ўсяго: еднасць, да якой шмат хто з публічных заклікае — гэта пра еднасць ці пра адзінадумства? Наша фірмовая беларуская «талерантнасць» насамрэч існуе? Ці можа нам больш уласціва таталітарнасць мыслення?»

Кто такой Алексей Кузьмич

Алексей Кузьмич — художник-акционист, сын беларусского и советского художника Алексея Кузьмича. Широкую известность он получил во время выборов 2020 года, когда пришел на избирательный участок полуголым, прикрепив к груди бюллетень, на котором был нарисован пенис. В дни протестов Кузьмич в таком же виде прошел между омоновцами и демонстрантами. Тогда его задержали. Несколько суток Алексей провел в СИЗО, где подвергся пыткам. После освобождения он уехал в Украину, а затем — в Евросоюз. 

Среди других акций художника:

  • «Творец без яЕц» — Кузьмич в оранжевой форме дворника подметал пол на открытии фестиваля «Aрт-Минск», который организовал «Белгазпромбанком». Так он хотел показать «образ современного художника, встроенного в структуру капиталистической модели арт-рынка».
  • «Родина-BDSM» — Кузьмич завязал глаза пионерским галстуком, проколол кожу на груди значком БРСМ, вскинул руку в нацистском приветствии, а также поджег крест, сбитый из досок его собственных картин, которые он «замарал тем, что выставлял в государственной галерее».
  • «Имитация» — Кузьмич с коктейлем «Молокова» (в бутылке вместо зажигательной смеси было молоко) пытался забраться на ограду Елисейского дворца. «Я эмигрировал из Беларуси. У нас случилась революция, и я этот образ принес во Францию, на родину революции», — объяснил художник.
Ранее

Оторвало руку и задело сына: беларуса подозревают в подрыве машины в Москве

Далее

На Макса Коржа еще не завели уголовное дело

Читайте далее