Калі вы трапілі ў Вільню ў суботу і знайшлі месца, дзе палова беларусаў размаўляе на мове, другая палова мемна трасяніць, а ў прыбіральнi цалуюцца два панкаватых мужыка і фатографы робяць фотасэт на месцы сметніцы (бо там студыйнае святло), вы трапілі на канцэрт гурта Разбітае сэрца пацана. А калі вы не траплялі ў Вільню і не бачылі ўсяго гэтага, мы распавядзем вам, як гэта было. Бо было вогненна!

Месца для канцэрту было даволі маленькае, бо «Павільёнас», у якім усе адбывалася, хутчэй бар, а не пляцоўка для канцэртаў і тусовак. Вокны ў пол запацелі, праз іх прабівалася рознакаляровае святло. Можна лёгка падумаць, што там разрастаецца плантацыя канапель. Але не. Там таксама нешта забароненае, але ў экстрэмісцкім стылі.

Знаёмыя твары можна пабачыць ужо на курыльні. Прычым не толькі тыя, якія жывуць у Вільні. Нехта ўчора прыехаў з Варшавы, заплаціўшы за трансфер больш, чым за квіткі на канцэрт, нехта толькі-толькі выйшаў з рэйса з Тбілісі і лаецца на літоўскае надвор’е. Прыехала нават некалькі ўкраінцаў, якія без праблем уліліся ў агульную беларускую тусоўку. Карацей, усе свае. 

Людзей і так было даволі шмат. А калі выйшаў гурт, каля сцэны стварыўся амаль што мітынг (асабіста калі нехта з натоўпу пачаў размахваць сцягам). Пакуль я фатаграфаваў і спрабаваў праціснуцца з камерай паміж людзей да сцэны, мяне здзівіла, як шмат чалавекаў тут ведаюць тэксты песень. Некаторыя крычалі асобна моцна. Мне пачынала здавацца, што я слухаю РСП у 3Д — сцэна справа, сцэна злева, сцэна ззаду. Карацей, ВІП-квіток 3х. 

Дзяўчын у пярэднім радку натуральна калбасіла. Мне здавалася, што яшчэ крышачку —  і галовы дзвюх з іх стоадсоткава зваляцца з шый, а астатнія падымуць іх і будуць танчыць разам з імі далей. Я б такое пафатаграфаваў!

Пасля жорсткага перасоўвання па пляцоўцы мы з відэаграфам сышлі ўніз і ўзялі пеннага. Потым, традыцыйна, у прыбіральню (яна там агульная). Вочы каляжанкі зачапіліся за дзве лямпы. Яна прыказала мне стаць побач з імі і сметніцай. Відос выйшаў прыгожы. Я таксама яе пафоткаў. Мы вырашалі зрабіць студыю. Пачалі з нашага сябра. Потым ён прывёў да нас аднаго з арганізатараў канцэрту. Мы і яго пафатаграфалі. Потым арганізатар прыцягнуў тыктокера Мікіту Бялевіча, які прафесійна пачаў пазіраваць з кубкам піва. 

— Люты сэкс! – сказала нейкая дзяўчына, якая заходзіла ў прыбіральню. 

Потым я папрасіў пабыць мадэллю бармэна, які спадабаўся відэаграфцы. Дарэчы, у яе ёсць муж. Яго мы таксама пафатаграфавалі.

Людзі, якія заходзілі ў прыбіральню, спачатку пужаліся, а потым пачыналі смяяцца і прапанаваць мадэлям новыя позы. На фоне з РСП усе гэта выглядала як чысцейшы беларускі сюр, бо праз 15 хвілін з пачатку нашай прыбіральні-вандроўкі ў адной з кабінак пачалі цалавацца два хлопца. Эх, Еўропа… 

— Грышы Азаронку тут бы спадабалася!

— А Наталлі Эйсмант не вельмі. На бары няма «Масандры»! 

— Грыгорыч бы прафесійна трасяніў і выйшаў спець пару песень!

Мы пасмяяліся і пайшлі фатаграфаваць далей. 

Калі канцэрт скончыўся, РСП сыгралі тры песні на біс. Пад канец танчылі ўсе: і арганізатары, і бар, і нават мы з камерамі. Гэта было ваў, бо столькі эмоцый ад трасянкі я не атрымліваў з навагодняга звароту Лукашэнка. Толькi тут крутых, а не крынжовых.

Людзі зноў сабраліся на курыльні. Па іх размовах я зразумеў, што тусоўка не скончылася. Усе пачалі збівацца ў групкі і арганізоўваць маленькія аўтапаці. Таму двіж працягваўся на ўсю ноч. Але гэта ўжо не для артыкулаў! Бо ўсе, што было пасля канцэрту, ператвараецца ў таямніцу «на стагоддзі стагодзічныя» (ці як гэта гаворыцца на вашай трасянцы?)

Карацей, вынік такі: калі Разбітае сэрца пацана прыедуць у ваш горад, вельмі раім схадзіць!

Ранее

Абитуриенты смогут взять льготный кредит на учебу в вузе

Далее

Новости регионов: война с бобрами и «учитель года»

Читайте далее