И снова изменения по выступлениям Маргариты Левчук в Польше: концерт в Варшаве, который переносили из-за возможной угрозы теракта, снова отменяется. Но на этот раз уже точно: у певицы проблемы с голосом. Концерт в Гданьске 26-го состоится, но без Левчук: вместо нее выступят Лявон Вольский и Христина Гедзик.

Маргарита Левчук предупредила в соцсетях своих поклонников об отмене концертов и возможности вернуть деньги за билеты на концерт в Варшаве: 

«Сябры, мне вельмі шкада, але мы з вамі не сустрэнемся на канцэртах у Варшаве і Гданьску. Спачатку нейкая пагроза тэракту, а цяпер вось мой голас. Фаніатарка мне забараніла нават размаўляць, не тое што спяваць. У мяне дыягнаставалі паліп на галасавых звязках.

Гэта самы страшны сон вакаліста, у якім ты  не можаш спяваць, але ж ён збыўся. Тыдзень таму я ледзь даспявала свой другі оперны спектакль. Думала, што  проста шмат наспявалася і голас  вернецца праз пару дзён, а станавілася ўсё толькі горш. Да доктаркі трапіла толькі ўчора, бо чарга і ўсё такое. Яна сказала, што калі я буду маўчаць і рабіць усё тое, што яна гаворыць, можна будзе пазьбегнуць аперацыі, але яна нічога не абяцае.

Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося, пасля словаў доктаркі што ўсё сур’ёзна. Голас — маё жыццё. Гэта траўма, па першае псіхалагічная. Але ж  я ў адэкваце, таму ўсё разумею і трымаюся як магу. Я ўжо наплакалася і насьмяялася, бо ў мяне самыя крутыя сябры і блізкія, якія ўжо другі дзень побач, за гэта ім вялікі дзякуй. 

Дзякуй маім арганізатарам канцэртаў @marafest.pl , Віталю Броўку, Аляксандру Образаву, і канешне майму імпрэсарэа Аляксандру Чахоўскаму. Разумею, што вам было вельмі нясоладка ўсе гэтыя дні, але ж вы мае героі. 

З трыа Косці Гарачага выступім абавязкова і як зайграем вам Jazz!!! 

Я не змагу спяваць на Дзень Волі, але ж я папрасіла чалавека якога паважаю бязьмерна, Лявона Вольскага, быць маім голасам у Гданьску на 26-га. І ён пагадзіўся. Дзякуй, даражэнечкі, табе за гэта. А яшчэ ў Гданьску будзе выступаць цудоўная спявачка — мая зямлячка Хрысціна Гедзік з круцецкімі польскімі джазавымі музыкамі. Прашу вас не здаваць квіткі, а абавязкова патрапіць на выдатны канцэрт да самага галоўнага свята вольных беларусаў!

Буду ўдзячна кожнаму, хто прыйдзе альбо прыедзе на канцэрт у Гданьск. Люблю вас і буду рабіць усё каб спяваць для вас зноў. Абяцаю, што ўбачымся неўзабаве! 

Жыве Беларусь! 

Жыве мой голас!»

Ранее

Исследование: Доверие к режиму растет, однако сторонников больше не становится

Далее

Уехать нельзя остаться: что делать, если партнеры в паре по-разному относятся к эмиграции

Читайте далее