Аб гэтым пісьменнік распавёў у сваім Instagram. Кнігу выпусцiць выдавецтва «Гутэнберг».

«Мы будавалі, будавалі і, нарэшце, пабудавалі — «Былы сын» выходзіць па-беларуску», — напісаў Саша ў сацсетке.

Таксама Gutenberg Publisher выдасць кнігу «Крэмулятар» у перакладзе на беларускую. Кнігі ўжо даступныя для перадзамовы. Выданнi маюць з’явіцца ў афлайн-крамах Варшавы, Гданьска, Вільні і Беластока. Наконт таго, ці можна замовіць кнігі ў Беларусь, Саша пажартваў: 

«Напэўна можна замовіць на сайце з дастаўкай — на сваю рызыку».

Нагадаем, што на пісьменніка завялі крымінальную справу з-за даноса яго дзеда. Гэта паўплывала і на бацьку Сашы. Яго затрымалі на 13 сутак. Таксама Філіпенка распавёў, што яго бацьке далі падпісаць паперы аб пачатку працэса па крымінальнай справе. Але невядома, па якому артыкулу. 

«Тата распавёў, што, калі з ім размаўлялі ў РУУС, перад ім паклалі раздрукаваныя фатаграфіі мяне з прэзідэнтам Швейцарыі, з Ціханаўскай, з міністрам культуры Нямеччыны. Бацьку тыкалі пальцам у гэтыя фота, задавалі пытанні. Пакуль ішоў допыт, яны выкрывалі яго тэлефон і шукалі ў яго нешта, завошта можна зачыніць. Папа падпісаў пратакол, што супраць мяне ўзбуджаная крымінальная справа».

Ранее

Беларусь покидает инвестор, важный для Лукашенко

Далее

Егор Шарангович побил рекорд по голам в НХЛ среди беларусов

Читайте далее