Учора Святлана Ціханоўская выступала перад камітэтам Рады Эўропы. Там было больш чым 50 краiн, і прэзідэнтка заклікала стварыць кіраўнічы камітэт па сувязах с Беларуссю. 

Што за кіраўнічы камітэт:

  • Платформа для супрацы паміж Беларуссю і Радай. 
  • Уключае ў сябе не прадстаўнікоў Рады і дэмакратычных сіл Беларусі/грамадзянскай супольнасці.
  • Азначае паўнацэннае сяброўства Беларусі з Радай Эўропы. 

На сустрэчы Ціханоўская прадэманстравала ліст с подпісамі асноўных арганізацый, праваабаронцаў, незалежных СМІ і моладзі — усе падтрымалi стварэнне камітэту. 

Яшчэ прэзідэнтка распавяла пра шэраг напрамкаў, у рамках якіх будзе развівацца гэта сяброўства:

  • Падтрыхтоўка рэформаў і транзітнага перыяду.
  • Распрацоўка і рэалізацыя праграм падтрымкі праваабаронцаў, медыя, жанчын, моладзі, юрыстаў і культурных дзеячоў. 

Паводле Ціханоўскай, пасля пераменаў у Беларусі адразу будзе адменена смяротнае пакаранне, якое зараз пагражае партызанам. Яна падкрэсліла, што ўсе злачынства Беларусі прадстаўляе не Беларусь, а Лукашэнка. 

«Павінна быць больш Рады Эўропы ў Беларусі, і больш Беларусі ў Радзе Эўропы. Мы трапілі ў ізаляцыю праз дзеянні злачыннага рэжыму Лукашэнкі. Ён на працягу многіх гадоў трымаў нашу Беларусь у ізаляцыі. Мы павінны аднавіць добрае імя Беларусі, і вярнуць яе на мапу Эўропы», – падкрэсліла Ціханоўская.

Пасля спічу Ціханоўскай задалі рэкордную колькасць пытанняў — 27 спікераў. У адказах про магчымыя перамовы з рэжымам прэзідэнтка казала, што перадумовай да перамоваў з’яўляецца вызваленне ўсіх палітвязняў.

Калі выступіў прадстаўнік Украіны, Ціханоўская распавяла яму, што робяць беларусы для падтрымкі суседа. Прэзідэнтка казала і пра Івана «Брэста», які пару дзен таму загiнуў у баях за Украіну.

Ранее

Belarus must go on: тусовка в 28 городах мира

Далее

Книга о «Площади перемен» скоро появится в магазинах

Читайте далее