21 верасня ў Вільні каля расейскай амбасады адбылася акцыя праваабаронцаў з розных краін. У ёй паўдзельнічалі актывісты з «Вясны», Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, Прававой ініцыятывы, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Дамы правоў чалавека з другіх краін.

Акцыя салідарнасці з Украінай у Вільні

На працягу гадзіны праваабаронцы выходзілі на імправізаваную сцэну і выказвалі свае думкі накот вайны і важлівасці падтрымкі ўкраінцаў. Гэта і была мэта акцыі — выказаць салідарнасць з Украінай, супраць якой Расея пачала ваенную агрэсію. 

Мітынг каля расейскай амбасады ў Вільні

«Расейцы, займайцеся сваёй зямлёй. Адчапiцiся ад Украіны. Дайце людзям жыць так, як яны хочуць. Замест таго, каб рабіць лепшай сваю зямлю, вы знішчаеце людзей і з другой краіны, і з сваёй. Але я ўпэўнена, што Украіна пераможа і ўвесь свет убачыць, што гвалт ніколі нічога не вырашае».

Акцыя салідарнасці праваабаронцаў з Украінай

«Зараз у палоне знаходзіцца праваабаронца і журналіст Максім Буткевіч. Дагэтуль ен моцна падтрымліваў людзей, а зараз дапамога патрэбна яму. Праваабаронцы не ведаюць, дзе ён і як ён. Таму зараз важліва казаць пра ўсё гэта на міжнародным узроўні. У нас няма другога шляху, акрамя таго, як змагацца да канца».

Акцыя ў падтрымку Украіны ў Вільне

«Я грамадзянiн трох стран: Расеі, Беларусі і Грузіі. 24 лютага ў маёй мамы быў Дзень народзінаў. Гэта быў жах. Я быў першым чалавекам, які ў знак пратэсту спаліў свой расейскі пашпарт. Зараз у мяне застаўся толькі ваеннік, які я таксама сапсаваў».

Сапсаваны расейскі ваеннік

«Беларусы хацелі быць вольнымі і светлымі, як украінцы, аднак не атрымалася. Больш за тысячу за кратамі ў Беларусі. Сотні тысяч у эміграцыі. Я таксама вымушаны быў з’ехаць з Беларусі. Абраў Украіну. Чарнігаў сустрэў мяне лепшымі людзьмі, якія заўсёды дапамагалі. Праз маленькі час яны сталі мне такімi ж роднымі, як і мінчане. Таму беларусы не будуць стаяць недзе ў старонцы. Калі мы пераможам разам, то хутка станем вольнымі і шчаслівымі».

Фота: Антон Туркоў

Ранее

Беларусский «педагог»: «Аутизм возникает от беспорядочных половых связей»

Далее

США отделили «Лукашенко» от «Беларуси» и начали кампанию против режима

Читайте далее