Звязаная нацыя: фотапраект пра вас, нас і ўсіх беларусаў

Беларус — гэта калі рукі звязаны абставінамі, а розум заблакаваны навінамі, якія ўпалі на цела мураваным блокам. Як нi спрабуй не думаць, не чуць і не разумець, не атрымаецца. У кожнага розныя прычыны, але агульна іх можна назваць адным словам — рэжым. «Маланка Медыя» и праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабілі праект пра адчуванне беларусаў, дзе кожны чалавек абраў самы цяжкі для яго феномен беларускага жыцця і скаваў ім вобраз беларускай нацыі. Глядзіце, што атрымалася. 

фотапраект «Звязаная нацыя»

«Свабода слова». Марыя (імя зменена), журналістка, актывістка

«Свабода — галоўнае у маім жыцці. Свабода слова, выбару, перасоўвання. Мне патрэбна ўсё гэта як паветра, і ў Беларусі яго не было. Я працую журналісткай і не магу працаваць добра і якасна, калі мне затыкаюць рот. Нельга нават нічога публікаваць у сацсеткі без таго, каб не цябе нешта не звалілася зверху. Некалькі месяцаў назад мяне не бралі на працу ў дзяржаўнае медыя з-за пратэстных рэпостаў: «Нам такія не патрэбны».

Свабода — тое, што баліць. Тое, з-за чаго я з’ехала з Беларусі. Каб зразумець, што я магу адчуваць сябе вольна».

фотапраект аб беларускіх адчуваннях «Звязаная нацыя»

«Палітвязні». Святлана, рэжысерка, сцэнарыстка

«Гэтая тэма мне баліць, таму што кожны новы дзень на Радзіме пачынаецца з арыштаў людзей па палітычных матывах. Кожны дзень! Чытаючы такія навіны, зноў і зноў адчуваеш сябе бездапаможным. І гэты брыдка. Таму я імкнуся рабіць штосьці на карысць палітвязняў і іх сем’яў. Так, праз творчасць я распавядаю пра палітвязняў, калі ёсць магчымасць — даначу. І заклікаю ўсіх сваіх беларускіх падпісантаў праз сацсеткі рабіць тое самае альбо прыдумаць сваю падтрымку».

Фотопроект о беларусах «Связаная нация». Маланка Медиа и «Весна»

«Рэпрэсіі». Віталь, фатограф, актывіст

«Гэта фундамент любой дыктатуры. Менавіта ад рэпрэсій бярэ пачатак страх, які знішчае моц Беларусаў, страх, які блакуе ўнутраннае жаданне супраціўляцца, страх, які знішчае будучыню Беларусі. Рэпрэсіі, гэта тое, што я бачыў і бачу у Беларусі сёння, і што нікому не жадаю перажыць…»

Фотопроект-перформанс от беларусов в Вильнюсе

«Сваякі-сябры». Алег (імя зменена), актывіст

«Я абраў гэтыя словы, таму што кожны дзень перажываю за родных, якія знаходзяцца ў беззаконні і бязмежжы, што сыходзіць з боку ўлады. Я сумую ад таго, што не магу забраць іх з сабой, але ўсе людзі дарослыя і самі вырашаюць, дзе ім быць. Я паважаю іх рашэнне і працягваю жыць і тварыць, як бы часам нi было цяжка ад негатыўных і сумных думак.

Калі-небудзь і ў Беларусі будзе ўсё добра, спадзяюся на нашым вяку, і не трэба будзе нікога нікуды вывозіць і забіраць».

«Экстрэмізм». Аляксей, журналіст, палітычны эмігрант

«У беларускіх абставінах слова стала аксюмаранам, і гэта зводзіць мяне з розуму. Дзяржава называе “экстрэмістамі” адданых патрыётаў, і гэта, на маю думку, самы яскравы прыклад падмены паняццяў у акупаванай Беларусі. Я і сам для гэтых уладаў экстрыміст, і мне вельмі балюча, што маю дзейнасць на карысць Радзімы і подзвігі іншых беларусаў запэцкваюць чорнай фарбай. Я не магу вярнуцца дадому, пакуль не пазбаўлюся статуса “экстрыміста”, таму гэтае слова літаральна трымае мяне звязаным».

Фотапраект «Маланкі» і «Вясны» «Звязаная нацыя»

«Ідэнтычнасць». Данііл Касенка, былы палітвязень

«Я адчуў сябе часткай грамадства ў 2020-ым годзе, як ніколі раней. У мяне з’явілася глыбокая цікавасць і любоў да культуры, да нашых людзей, асабліва да тых, што стаялі побач на пратэстах. Я адчуў сябе беларусам, часткай калектыву, які нясе адказнасць за ўсё, што адбываецца навокал.

На кантрасце з Літвой, у якой насельніцтва ў пяць разоў меншае, а большасць літоўцаў размаўляюць на літоўскай, хочацца размаўляць на беларускай і абазначаць сябе нашым бчб-сцягам. Мы таксама будзем вольныя і захаваем сваю культуру».

Фота: Антон Туркоў. Ідэя: Дзіана Пінчук, Антон Туркоў

Ранее

Переходный кабинет официально отказался от России и призвал Путина вывести войска из Беларуси

Далее

Психолог: «Справедливость должна быть восстановлена, чтобы наши будущие поколения могли жить нормально»

Читайте далее