Беларуская супольнасьць Вільні распачала праэкт рэнавацыі помніка Францішку Аляхновічу, чалавеку, чыё жыццё «добра паказвае, што гэта значыць — быць закладнікам нацыянальных справаў».

Аляхновіч — беларускi драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік і па сумяшчальніцтве адзін з галоўных «непажаданых» пачатка 20-га стагоддзя.

Францішак Аляхновіч. Фота: commons.wikimedia.org

Яго аповесць «У капцюрах ГПУ» з’яўляецца адным з самых ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры.

Францішак быў настолькі непажаданым, што нават ягоныя сыны ня ведалі, кім сапраўды быў іх бацька.

Праўнучка Аляхновіча Эмілія зараз займаецца гісторыяй мастацтва. Гэты напрамак яна абрала, ня ведаючы пра тое, што яе прадзед прысвяціў сваё жыццё мастацтву. Яна самастойна высветліла, кем быў яе прадзед.

«Я чула, што ў нашай сям’і ёсць традыцыі, звязаныя з мастацтвам. Напрыклад, што бацька Францішка Аляхновіча быў скрыпачом, а сам Францішак быў акторам. Але я думала, што гаворка ідзе пра аматарскія захапленні, а не прафэсійны тэатр. Я займаюся гісторыяй мастацтва, літаратурай, тэатрам, Шэкспірам. Дзякуючы гэтаму я адчуваю вельмі блізкую сувязь, нібыта магію, што нешта было ў генах», – распавяла праўнучка Аляхновіча ў вялікім інтэрвью «Радыё Свабодзе».

Эмілія дапускае, што яе сваякі маглі ведаць, кім быў Францішак, але наўмысна пра гэта маўчалі, каб ня ставіць пад пагрозу сям’ю ў часы камунізму ў Польшчы. Такая інфармацыя пра дзеда, беларускага нацыяналіста, вязьня ГУЛАГу, у часы Польскай Народнай Рэспублікі магла быць небяспечнай.

Збор сродкаў

Часовы помнік Аляхновічу, які быў усталяваны яшчэ ў 1993 годзе беларускай грамадой Вільні, апошнія гады знаходзіўся ў аварыйным стане. У 2021 годзе віленскія беларусы вырашылі часова прыбраць помнік, каб зберагчы ад поўнага разбурэння. На месцы помніка быў часова ўсталяваны драўляны крыж.

За аднаўленне ўзяліся літоўскія адмыслоўцы. Ідэя ў тым, каб зрабіць рэнавацыю арыгінальнага помніка аўтарства Эдуарда Падбярэзскага і вярнуць яго на месца ў першапачатковым стане.

Для гэтага беларускай грамадзе Вільні неабходна сабраць прыкладна 6500 эўра (збор вядуць дзве беларускія арганізацыі Вільні: Таварыства Беларускай Культуры ў Літве і моладзевая асацыяцыя «StudAlliance»).

«Дарагія сябры! Я рады паведаміць, што на сённяшні момант мы з вамі сабралі 5073 еўра з 6500 неабходных! Засталася меньшая частка! Я веру, што мы здоляем дазбіраць патрэбную суму», – піша Кірыл Атаманчык, адзін з арганізатараў збору

Кожны жадаючы можа ахвяраваць сродкі на рахунак ТБК (з краін ЭЗ, ЗША і Канады):

Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje

SWIFT: CBVILT2XXXX

Bank code: 70440

IBAN: LT34 7044 0600 008 9613

Пазнака: donation for monument.

Ахвяраванні з любых краін можна рабіць на моладзевую асацыяцыю «StudAlliance»:

Праз Stripe па спасылцы.

Праз BYSOL па спасылцы.

На дадзены момант сабрана нязначна больш за палову патрэбнай сумы.

Фото: BYSOL

Ранее

Что будет с экономикой к концу года? Отвечают эксперты

Далее

От 8 до 15: фигурантам дела инициативы «Буслы ляцяць» вынесли приговоры

Читайте далее