«Ружовы кастрычнік» хутка скончыцца. Але трэба яшчэ раз нагадаць вам аб важнасці абследавання на рак грудзей. Таму глядзіце праект Антона Туркова пад назвай «Ціхі забойца» на «Маланка Медыя».

«Ціхі забойца»: творчы праект аб тым, як важна абследвацца на рак грудзей, Ксенія Гайдук

Хваробы могуць ажываць у самы непрыдатны момант. Часцяком яны прымаюць звыклыя, але жудасныя формы. І палохае тое, што некаторыя з іх нельга пабачыць.

Некаторыя з’яўляююца ў нашым жыцці нябачнымі павукамі. Яны аблытваюць крывава-ружовай павуцінай хату, офіс, каханыя месцы і нават блізкіх. І гэтую бітву немагчыма выйграць, не ведаючы, што яна ідзе.

Можна марыць аб дыпломе пасля ўнівера, тысячу разоў сумняваючыся ў яго важнасці, аб адкрыцці сваёй кавярні, жадаючы зрабіць халодны свет крышачку болей утульным, аб змене працы, таму што душа ўсвядоміла сваё месца — аб чым заўгодна.

Можна марыць і не ведаць, што барацьба за твае жыцце ўжо ідзе. 

Рак грудзей штогод дыягнастуецца ў 2 мільёнаў жанчын. Афіцыйная статыстыка кажа аб тым, што прыкладна 1/4 усіх бітваў сканчываецца смяротным зыходам. Больш за тое, многія жанчыны дазнаюцца аб сваім вораге толькі на позніх стадыях, з-за чаго верагоднасць перамогі моцна зніжаецца.

Вы таксама можаце не ведаць аб барацьбе. Таму закон просты: каб на сто адсодкаў дасягнуць сваіх мар, правярайце ціхіх забойцаў. Адна дыягностыка ў год можа дапамагчы вам выратаваць усе вашыя амбіцыі.

Беражыце сябе. 

«Ціхі забойца»
Праект пра рак грудзей
«Ціхі забойца»: фотапраект пра рак грудзей
Фотапраект пра рак грудзей

Каб даведацца больш аб «Ружовым кастрычніку» і дыягностыцы раку грудзей, раім вам прачытаць гэты матэрыял.

Ранее

Предпринимателям объяснили закон о контроле цен

Далее

Из-за массированного обстрела в Украине начались проблемы с водой и электричеством

Читайте далее