Сёння ўвесь свет адзначае дзень роднай мовы, таму мы вырашалі распавесцi вам пра беларускамоўны кантэнт, які сто адсоткаў вам спадабаецца. Тут будуць падкасты, агучкі, адукацыя і нават мемы на беларускай! Словам, для ўсіх і кожнага. А калі гэта тэма вас пакуль не цікавіць, мы заставім вам спасылку на беларускія стыкерпакі ў тэлеграме. І нават з дапамогай іх вы ўжо будзеце падтрымоўваць мову. Пагналі!
ПАДКАСТЫ
Гэта праект айцішніка, які круціцца ў сферы ажно з 2011 года. Ён не будзе расказваць вам пра тое, як пісаць коды, — гэтага і так навалам. АйЦіБарада — гэта падкаст пра жыццё, які пазнаёміць вас з лайфстайлам IT-спецыялістаў і падорыць шмат цікавых гісторый з асабістага і прафесійнага вопыту, які ёсць далёка не ў кожнага.
Неяк тры дзяўчыны сабраліся разам, выпілі піва і пачалі абмяркоўваць беларускую літаратуру. Гучыць як нараджэнне чагосьці геніяльнага! Нешта накшталт комікаў, якія робяць «разгоны» за кубкам пеннага на вачах у гледачоў, а потым чапляюць самую цікавую тэму і пачынаюць успамінаць усе гісторыі свайго жыцця, якія былі з ёй злучаны. Таксама і тут, але пра беларускую літаратуру і на мове!
Айці ўжо было, літаратура была… У гэтым спісе не хапае толькі культуры, і менавіта яе закрывае «Альтэрнатыўны Музей». Самае цікавае ў гэтым праекце — пасхалкі. Гэта малавядомыя факты з гісторыі нашых продкаў, якія вы наўрад ці знойдзеце ў інтэрнэце ці ў школьных падручніках. Напрыклад, у адным з апошніх выпускаў гаворка ішла пра беларускі сэкс, у якім развеялі міф пра «бязгрэшнасць» нашай нацыі. Ваў жа!
АГУЧКІ
Калі вы анімэшнік і не можаце знайсці добрую агучку сваіх любімых серыялаў па-беларуску, сардэчна запрашаем да гэтага хлопца. Ён настолькі фанацее ад сваёй працы, што гатовы кінуць усё і займацца беларускай агучкай 24/7. Калі вам спадабаецца, можаце падтрымаць яго на Patreon. Менавіта там ён збірае на сваю мару — сысці з фул-тайм і парт-тайм прац і прафесійна займацца стварэннем беларускамоўнага кантэнту.
Яны пераводзяць беларускія фільмы і серыялы. Усе гатовыя праекты каманда загружае на свой канал ці на Google Drive. Зручна і тое, і другое, бо дзякуючы ім фільмец з беларускай агучкай можна спампаваць з сабой у дарогу. Дарэчы, калі вы хочаце, каб яны пераклалі ваш любімы фільм, якога яшчэ няма ў спісе, вы можаце за невялікую суму замовіць яго тут.
Вы, напэўна, ведаеце шмат вайнаў і проста мемных відосаў з амерыканскага ютуба, якія перакладзены на расейскую. Цяпер яны ёсць і на беларускай! Ёсць версія як платная, так і бескаштоўная. Судзячы па Patreon аўтара, чым больш грошай ты плаціш, тым чарней кантэнт.
«Асцярожна, могуць быць мацюкі, забойствы і голыя цыцкі», – піша аўтар. І мы яму верым.
БЕЛАРУСКІЯ МЕМЫ
Гэта мэмы, створаныя з дробкі чарнухі, чайнай лыжкі беларускай інтэлігенцыі і адвара тупых карцінак з інтэрнэту. Калі вы разумееце ўсе мемы з гэтага канала, вас сапраўды можна назваць беларусам. Прычым тут ёсць не толькі карцінкі, але і смешныя ціктокі нашых землякоў, якія адміны час ад часу паказваюць падпісчыкам.
Меменск — геніяльная назва пабліка для мемаў. Лепш толькі «Ментск». Тут вы знойдзеце толькі карцінкі, і гумар тут будзе значна мякчэй, чым у першым выпадку. Словам, на ўсміхнуцца сыдзе.
Гэты паблік можна наразаць на мемныя стыкеры. Амаль усе карцінкі пачынаюцца са слоў «Гэта я, калі…». Таму, калі вы хочаце арыгінальна адказаць у дыялоге свайму сябру ці партнеру, вам сюды. З дапамогай «Гэта мы» вы зробіце гэта і пацешна, і па-беларуску.
ЯК ЗРАБІЦЬ СВАЮ МОВУ ЛЕПЕЙ
Чым лепей ведаеш мову, тым лепей пераварваеш беларускамоўны кантэнт. А каб дасягнуць новага ўзроўню беларускага кунг-фу, можна выкарыстоўваць гэтыя два сэрвісы:
uroki.movananova.by — платформа, на якой можна завісаць кожны дзень па 10-15 хвілін, і гэта ўжо палепшыць узровень вашай мовы. На сайце ёсць раздзелы з рознымі заняткамі, якія можна праходзіць самастойна. Нешта накшталт кішэннага настаўніка, фармат навучання, які выбіраеце вы самі.
volnajamova.online — тут можна проста паразмаўляць на беларускай, калі вам хочацца. Самае класнае ў гэтай платформе тое, што яна абсалютна вольная. Калі раптам вам не спадабаліся суразмоўцы, можна проста выйсці з чата. Здаровая беларуская камунікацыя, атрымліваецца.
БОНУСЫ-СТЫКЕРПАКІ
А напрыканцы мы хочам падкінуць вам некалькі стыкерпакаў на беларускай мове. Яны таксама крышачку настаўнікі… Нават калі вам складана размаўляць на мове ці вы яшчэ не вырашалі зрабіць гэты крок, юзайце мемныя стыкеры. Гэта таксама будзе падтрымкай беларускай культуры. Ды яшчэ і плюсікам у беларускамоўную карму!