Сёння праваабаронцам «Вясны» прысудзілі ад 7 да 10 гадоў калоніі. Беларусы Вільні вырашалі падтрымаць іх і арганізавалі мітынг каля мурала ў гонар Алеся Бяляцкага.

Суддзя Марына Запаснік вырашыла, што праваабаронцы здзейснілі два злачынствы — «кантрабанда арганізаванай групай» і «фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Іх віну «цалкам даказалі». Вясноўцы атрымалі наступныя тэрміны:

  • старшыня «Вясны» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі — 10 гадоў калоніі, 
  • намеснік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч — 9 гадоў калоніі, 
  • каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч — 7 гадоў калоніі.
  • праваабаронца Дзмітры Салаўёў — 8 гадоў калоніі завочна. 
Акцыя ў падтрымку праваабаронцаў «Вясны»

«Складана ўявіць, што такое 10 гадоў калоніі за тое, што ты абараняў правы чалавека. Скадана ўявіць, што такое 10 гадоў калоніі за барацьбу за свет. У мяне была надзея, што рэжым не зробіць прысуд такім жорсткім, але яны зноў паказалі, як шмат зрабілі вясноўцы для таго, каб зрабіць Беларусь вольнай. Таму мы зараз і тут. Мы павінны памятаць і паважаць тых, хто змагаўся і працягвае змагацца за нас», – выказаўся удзельнік акцыі.

«У краіне пад шэрым небам, на жаль, патрапіць у вязніцу можна за проста так. У сучаснай Беларусі існуе тэндэнцыя — чым больш на цябе адчынена справаў, чым большым ворагам рэжыму ты лічышся, тым больш ты важны і патрэбны для краіны. Бо дзяржава і грамадзяне ў нашых рэаліях — зусім розныя рэчы. Апынуцца за кратамі могуць людзі, якія проста выйшлі на вуліцу, ці тыя, хто гучна размаўляў на роднай мове. Гэта абсурдна. Таму многім з нам давялося ўцякаць ад рэжыма за мяжу. Усе, хто ведалі Бяляцкага ў Беларусі, падтрымлівалі яго, ў тым ліку ў той момант, калі ён апынуўся ў вязніцы ў першы раз. Усе мы не павінны забываць пра яго і за межамі краіны. Пра яго неверагодны ўнёсак у наша змаганне за свабоду і правы чалавека. Наша дыяспара віленскіх беларусаў павінна паказваць, што мы тут, мы ёсць, і мы таксама чакаем хутчэйшага вызвалення такога выдатнага дзеяча, як Алесь Бяляцкій, і яго калег», – распавяла хросная дачка Бяляцкага. 

Ранее

Озвучен приговор по делу «Весны»: от 7 до 10 лет

Далее

Новости регионов: КГБ допрашивает школьников, а бобры захватывают Брестщину

Читайте далее