У сераду 26 красавіка будзе адзначацца 37-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. З гэтай нагоды беларусы па ўсім свеце выйдуць на «Чарнобыльскі шлях». Сёлета беларусы чарговы раз нагадаюць сябе і ўсяму свету аб тым, наколькі можа быць небяспечны мірны атам, а таксама выступяць супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. Расказваем, дзе адбудзецца «Чарнобыльскі шлях» у гэтым годзе.

«Чарнобыльскі шлях» — гэта памяць пра вельмі трагічныя падзеі для краіны, ад Чарнобыльскай катастрофы пацярпела амаль кожная беларуская сям’я. Шлях рэгулярна праводзіўся ў Менску з 1996 года, апошні шлях прайшоў у 2019 годзе. У 2020 годзе ён не праводзіўся з-за кавіду, а ў наступных 2021 і 2022 гадах сілавікі не далі магчымасці сабрацца. Сёлета ўсіх беларусаў, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы за мяжой, заклікаюць выйсці на «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка па ўсім свеце.

Менск

Правесці «Чарнобыльскі шлях» у Беларусі немагчыма, але ўсе жадаючыя могуць наведаць лекцыю Алега Дзярновіча «Катастрофы прыродныя і людскія: праекцыя гістарычных крыніц» у Менску.

У сераду, 26 красавіка, у музеі Якуба Коласа — новая творчая сустрэча з цыклу «Простыя словы», дзе навукоўцы і творцы дзеляцца з вамі сваім досведам, распавядуць пра свой прафесійны і творчы шлях. Гэтым разам госць — Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. 

Квіткі — 3 рублі.

Дата: 26 красавіка

Час: 18.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Менск

Літва, Вільня

У 37-ую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы беларусы Літвы выйдуць на «Чарнобыльскі шлях», каб сказаць: «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».

Дата: 26 красавіка

Час: 18.00

Месца: Лукiшская плошча.

Праграма:

18:00–18:45. Мітынг.

18:45–19:30. Шэсце да амбасады Расеі.

19:30–20:00. Выступы, перадача рэзалюцыі.

Напярэдадні гадавіны ў Вільні пройдуць і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі.

25 красавіка — У 17:30 у холе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта адбудзецца адкрыццё выставы калажаў, створаных студэнтамі ЕГУ ў рамках Чарнобыльскага тыдня. Уваход на выставу вольны.

25 красавіка — У 18:00 тэатральная заля ЕГУ чакае ўсіх на перформанс, падрыхтаваны студэнтамі ЕГУ, і дыскусію з удзелам сузаснавальніцы «Экадома» Ірыны Сухій. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежавана камернымі памерамі залі.


Польшча, Варшава

Ядзерная зброя, якая не дасе анічога, акрамя значна вышэйшага ўзроўню небяспекі для кожнага беларуса. Таму беларусы Варшавы таксама выйдуць на  «Чарнобыльскі шлях», каб сказаць: «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».

Дата: 26 красавіка

Час: 18.00

Месца: Кракаўскае прадмесце, помнік Каперніку.

Праграма:

18:00–18:45. Мітынг.

18:45–19:30. Шэсце да Рынку Новага Мяста, да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Лекцыя Зянона Пазняка

У Варшаве адбудзецца лекцыя Зянона Пазняка пра Чарнобыльскую катастрофу, яе ўплыў на здароўе людзей і палітычныя працэсы ў Беларусі

Дата: 26 красавіка

Час: 18:30

Месца:  Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6

Падрабязнасці тут.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел выключна па папярэдняй рэгістрацыі праз анкету па спасылцы.

Польшча, Кракаў

Беларусы Кракава збіраюцца разам, каб выказаць сваю нязгоду:

з магчымасцю размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі; з працай Астравецкай ядзернай электрастанцыі, падчас будавання якой былі зафіксаваны парушэнні; з тым, што ўрокі Чарнобыльскай трагедыі не былі засвоены.

Арганізатары заклiкаюць браць на акцыю нацыянальную сымболіку, а таксама чорныя парасоны.

Дата: 26 красавіка

Час: 18.00

Месца: plac wielkiej armii Napoleona.

Падрабязнасці тут.

Польшча, Уроцлаў

Беларусы Ўроцлава таксама выкажуць сваю нязгоду з размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі.

Дата: 26 красавіка

Час: 18.00

Месца: Rynek, Pręgierz

Падрабязнасці тут.

Нямеччына, Берлін

Беларусы Нямеччыны правядуць «Чарнобыльскі шлях», ён пройдзе ў памяць аб ахвярах Чарнобыльскай ядзернай катастрофы, у знак салідарнасці з Украінай, жыхарамі акупаваных тэрыторый, супрацоўнікамі, якія падвергліся катаванням і пагрозам з боку Расеі: унутры Запарожскай АЭС. А таксама ў знак супрацьдзеяння ядзернаму шантажу і размяшчэнню расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.

Арганізатары заклікаюць прыносіць сцягі і плакаты.

Дата: 26 красавіка

Час: 17:45

Месца:  Mühlenstraße 70-71, 10243 Berlin

Праграма: Сустрэча ў 17:45 у Іст-Сайдскай галерэі на плошчы Сахарава (насупраць плошчы Мэрсэдэс-Бенц), адкуль «Чарнобыльскі шлях» пойдзе на Боксхагенерплац, дзе адбудзецца заключны мітынг.

Падрабязнасці тут.

Канада, Таронта

У Таронта беларусы збяруцца на мірную акцыю пратэсту і хвіліну маўчання, каб ушанаваць памяць ахвяр Чарнобыля і прыцягнуць увагу да небяспекі ядзернай зброі.

Дата: 26 красавіка

Час: 18:30

Месца: Генеральнае консульства Расейскай Федэрацыі, 60 St Clair Ave e 5-й паверх, Таронта, ON M4 1n5

Падрабязнасці тут.

Грузія, Тбілісі

Беларусы і беларускі Тбілісі правядуць мерапрыемства з дзвюх частак — лекцыі і інтэрактыўнай гульні.

Дата: 24 красавіка

Час: 19:00-21:00

Удзел вольны. Запіс праз форму тут.

Данія, Капенгаген

Ядзерныя катастрофы не ведаюць межаў, і беларусы Даніі заклікаюць далучыцца да «Чарнобыльскага шляху, каб выказаць «НЕ» размяшчэнню ядзернай зброі Пуціна ў Беларусі! Арганізатары шляху заклікаюць далучацца ўсіх сяброў Беларусі, каб падтрымаць у дэманстрацыі рашучай нязгоды з планамі двух дыктатараў.

Дата: 26 красавіка

Час: 17:00

Месца: пляц Крысціянсборг

Праграма: ад пляцу Крысціянсборг беларусы рушаць маршам да расейскай амбасады. У праграме плануюцца выступы палітыкаў.

Падрабязнасці тут.

ЗША, Нью-Ёрк

Беларуска-Амэрыканскае Згуртаванне «Пагоня» праводзіць мітынг, прысвечаны 37-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі, каля будынку штаб-кватэры Аб’яднаных Нацый на Манхэтэне. Акцыя прысвечана ў памяць а пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб ахвярах палітыкі рэжыму ў дачыненнi да жыхароў радыяцыйна забруджаных тэрыторыяў, і ў знак пратэсту супраць размяшчэння расейскай атамовай зброі ў Беларусі.

Дата: 26 красавіка

Час: 12:30 

Месца: каля будынку штаб-кватэры Аб’яднаных Нацый на Манхэтэне. Па адрасе: 1st Avenue (at East 43rd Street), New York, NY 10017.

Падрабязнасці тут.

Фото обложки: Reuters

Ранее

Двух беларусов, убегающих от режима, не впустили в Польшу

Далее

Новости регионов: авария с автобусом «Минск-Вильнюс» и капитальный ремонт всех дорог

Читайте далее