21 траўня ў Вільні адбыўся Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. У гэты дзень роўна два гады таму ў Шклоўскай калоніі №17 памер палітвязень Вітольд Ашурак. На Кафедральнай плошчы сабраліся сотні людзей, а арганізатары паклалі на зямлю 150 сумак з імёнамі тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Акрамя таго, аб кожным імені нагадвала вялізарная сцяна з фотаздымкамі.