«Гэтай працай хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы, беларуская мова і песня, беларускія традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць», – кажуць музыкі NaviBand.
Па славах удзельнікаў гурта, яны лічуць мелодыю «Купалінкі» адной з найлепшых у свеце.
У відэа нейрасетка стварыла нацыянальныя матывы — святы, вопраткі і нават бела-чырвона-белыя колеры. Цікава, што ўсё гэта перакрыжоўваецца з мiжгалактычнай прасторай і ўзнікае гульня на кантрастах.