Неймаверныя беларусы зрабілі кавер на песню палітзняволенага Максіма Знака «Будзе дзень».
У ліпені 2020 года на плошчы Бангалор у Менску сабралася больш за 16 тысяч беларусаў, якія выступалі за перамены ў краіне. Там Максім Знак спяваў песню «Будзе дзень». Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі ў Віцебску і адбывае 10-гадовае пакаранне, але нязменная падтрымка і салідарнасць сяброў і ўсіх беларусаў яго не пакідаюць.
Вы можаце паслухаць кавер, і, як прапануе KYKY, пасля напісаць Максіму ліст і распавесці пра гэта.
Адрас: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба.