Інфармацыйна-кансультатыўная служба падтрымкі для палітычна рэпрэсаваных людзей дадае ў праект беларускую мову. Гэта рэакцыя на водгукі людзей і спроба палепшыць камунікацыю з белару(с)камі.
«Адно Акно» займаецца юрыдычнай, фінансавай і іншымі дапамогамі для пацярпелых ад рэпрэсій. Праект запрацаваў 27 кастрычніка гэтага году, а яго ініцыятарам была прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова.
«Мы прыслухоўваемся да водгукаў людзей, якія звяртаюцца да нас за дапамогай, і ўвесь час шукаем спосабы паляпшэння камунікацыі з беларус(к)амі. Праца сайта на мове – наш крок у гэты бок», – кажуць аўтаркi праекту.
Зараз «Адно Акно» працуе на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Адзначым, што там есць не толькі беларускамоўная навігацыя па прыладзе, але і ўсе матэрыялы ў перакладзе.
«Ва ўмовах, калі колькасць беларусаў(к), пацярпелых ад рэпрэсій, толькі расце, для нас усіх важна адчуваць яднанне. Так мы зможам зладзіць эфектыўную сістэму падтрымкі для тых, хто ў ёй мае патрэбу», – адзначаюць у праекце.
Тут вы можаце знайсці кантакты службы «Адно Акно»:
● Сайт by.social;
● Званок ці паведамленне на сайце з 12:00 да 20:00 (па мінскім часе);
● Электронная пошта [email protected];
● Instagram;
● Facebook;
● Telegram @odnooknobysocial_bot;
● Viber: odnooknobysocial;
● Адрас «Адно Акно» для лістоў: Lithuania Vilnius, 59 postas, Kedru 4, P/D 2585, LT-03005.