Выязджаючы з Беларусі і Украіны з бацькамі (апекунамі) маладыя людзі трапляюць у сацыяльны вакуум. У вымушанай эміграцыі яны аказваюцца прадстаўленымі самім сабе – без сяброў, сваякоў, сваіх (беларускіх, украінскіх) школ, каледжаў і інш. Таму ім патрэбна дапамога ў адапатцыі, і ў гэтым ім можа дапамагчы інтэграцыйны летнік у Польшчы.
Летнік будзе арганізаваны для групы дзяцей з 30 чалавек: 10 беларусаў, 10 украінцаў і 10 палякаў.
Асноўным партнёрам летніку выступае Спартыўна-адукацыйны клуб «Крывічы» (Fundacja sportu i edukacji «Krywiczy») у супрацы з беларускім душпастырствам у Варшаве (адказны – ксёндз Вячаслаў Барок).
Таксама партнёрамі праекту з’яўляюцца:
- Fundacja Zachod Wschod Wsparcie (Польшча-Беларусь-Украіна);
- Fundacja Caritas Diecezji Lomzynskiej (Польшча);
- Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі».
Агульны бюджэт праекта складае €16000, аднак €8000 бяруць на сябе партнёры BYSOL.
Астатнія €8000 BYSOL выставілі на збор.
Гэтыя грошы пойдуць на:
- €1000 – арэнду транспарту;
- €1000 – арэнду паходнага абсталявання;
- €6000 – ежу для дзяцей.
Мы заклікаем прадэманстраваць салідарнасць і прыняць удзел усіх ахвотных. Галоўная ўмова – асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі. Дапамагчы можна тут.