На працягу жніўня Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве прымаў вялікую супольную экспазіцыю беларускіх мастакоў з розных краін. Гэтыя мастакі стварылі новыя працы, натхніўшыся творчасцю і трагічным лесам Алеся Пушкіна. Выстава прыцягнула вялікую ўвагу: за тры тыдні яе наведалі больш за 800 чалавек.
Закрыцце выставы абяцае быць не менш важнай падзеяй. Ен адбудзецца 30 жніўня а 19:00 у музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Варшава). Уваход для ўсіх вольны.
Праграма фінісажу:
- Прэм’ера перформансу «Партрэт №1» ад тэатральнай ініцыятывы «Дзея другая» (аўтары: Канстанцін Мужаў, Ілья Семашкевіч і Даніла Ганчароў).
 - Вялікая дыскусія Art Afterlife, у якой прымуць удзел вядомыя дзеячы культуры:
- Андрэй Дурэйка (онлайн) – куратар выставы, мастак;
 - Аляксей Кузьміч – мастак-акцыяніст;
 - Піт Паўлаў – музыка гурта N.R.M., сябра Алеся Пушкіна;
 - Вольга Архіпава – мастацтвазнаўца, культуролаг, куратарка, даследчыца сучаснага беларускага мастацтва;
 - Наталля Задзяркоўская – кіраўніца Музея Вольнай Беларусі;
 - Лера Лазук (онлайн) – мастачка, калега і сяброўка Алеся Пушкіна.
 
 
Мадэратарам выступае Сяргей Будкін — арт-менеджар, прадзюсар, кіраўнік Беларускай Рады культуры. Выстава арганізавана пры падтрымцы #ArtPowerBelarus.
					



