Say.by запусцілі круты праект у рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Цяпер кожны з вас можа запісаць сваім голасам любы твор паэта.

Мэта праекта — абраць моўную базу для галасавых памочнікаў Сіры і Алісы. Калі набярэцца дастатковая колькасць беларускіх галасоў, сэрвісы запрацуюць на мове. Чым больш людзей паўдзельнічае ў праекце, тым лепш будзе распазнанне мовы.

Арганізатары адзначылі, што выбралі творы Купалы, каб «было цікавей». Толькі ўявіце, у першы дзень у марафоне паўдзельнічалі 3 тысячы чалавек. Далучыцца да тренда можна тут.

Вельмі радуе, што беларуская мова распаўсюджваецца ўсё больш і больш. Напрыклад, месяц таму Федэрацыя кіберспорту Беларусі атрымала ад кампаніі Valve права праводзіць трансляцыю турніра The International 2022 на беларускай мове. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю гульні Dota 2. У папярэдніх турнірах кампанія выкарыстоўвала тры асноўныя мовы: ангельскую, рускую і кітайскую.

Ранее

Почему пациент со СМА в Беларуси — это ультраполитический вопрос

Далее

По образу и подобию: ябатек заставляют колоть дрова в рамках провластного флешмоба

Читайте далее