Ужо 20 год самая свабодная беларуская бібліятэка размаўляе з беларусамі пра палітыку, мову, гісторыю, грамадства, журналістыку, турму, здароўе, бога магію, сны, гарэлку і шмат што яшчэ. Усе кнігі праекта ёсць у лічбе — так што далучайцеся, калі яшчэ не ў тэме.

Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў «Радыё Свабода», што мае сваю бібліятэку. Дакладней, як кажа журналіст і бібліятэкар «Свабоды» Аляксандр Лукашук, гэта «Бібліятэка» мае ў сябе Радыё Свабода.

Пачынаючы з 2002 года, па выніках перадачаў і праектаў рэдакцыі, на свет з’яўляліся кнігі — так набралася цэлых 90 выданняў. Бібліятэка ў лічбах: два дзесяцігоддзi, дзевяць дзясяткаў выданняў, тры прэміі Ежы Гедройца, прэмія імя Алеся Адамовіча за ўсю «Бібліятэку» і некалькі прэмій яго імя за паасобныя кнігі, прэміі за найлепшыя турэмныя, гістарычныя, дакументальныя творы, за лічбавыя выданні.

Аляксандр Лукашук

Усе пачалося з «неверагоднай авантуры, якая ня мае аналягаў і па сілах толькі паэтам», – паэтычнага зборніка «Верша на свабоду» (інакш быць не магло, Беларусь — «краіна паэтаў»). Тады, на пачатку 2000-х, свабодаўцы папрасілі слухачоў напісаць верш на тэму свабоды — што гэта, як, чаму. Па выніку рэдакцыя атрымала больш за тысячу вершаў! Дарэчы, сярод аўтараў былі нобелеўскія лаўрэаты і паэты-выгнаннікі, самаму маладому было 10 гадоў, найстарэйшаму — 92.

«Кнігу склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня ўвесь 2001 год».

«Верш на свабоду» ёсць і на ангельскай. Як большасць Бібліятэчных выданняў, яе можна і пачытаць, і паслухаць у падкасце «Свабоды» (на ютуб ці ў саўндклаудзе).

«Кнігі “Свабоды” зьбіралі шматсоценныя аўдыторыі ў сталічных і несталічных залях, абмяркоўваліся ў інтымных гутарках на кватэрніках, іх чыталі ў турмах і перакладалі на замежныя мовы», – піша Лукашук

Ён прыводзіць адзін з тысячаў лістоў у рэдакцыю, які прыйшоў ад юнай чытачкі з гарадзенскай вёскі:

«Паважаная “Свабода“! Хачу атрымаць кнігу С. Дубаўца “Як?“, каб зь яе дапамогай выхоўваць сваіх бацькоў і асабліва — дзядоў. Яе тэксты з маіх вуснаў яны ўжо будуць слухаць напэўна!».

«Свята, якое заўседы з вамі»

Выданні «Свабоды» захоўваюцца ў бібліятэцы Кангрэсу ЗША, Чэшскай нацыянальнай бібліятэцы, у бібліятэках Беларусі, у еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтах. У датэлефонна-кампутарную чытальную эпоху кнігі траплялі да чытачоў у пасылках, іх таксама можна было атрымаць на прэзентацыях, а калі каму не хапіла асобнікаў — усе даступна на сайце “Радыё Свабоды”. А яшчэ “Бібліятэка” — гэта самвыдат эпохі інтэрнэту: часам чытачы раздрукоўвалі тэксты, перапляталі. Цяпер жа ўсе можна загрузіць з сайта на чытальнік ці мабільныя. 

«”Бібліятэка Свабоды” — гэта сьвята, якое заўсёды з вамі»

Аляксандр Лукашук

З нагоды 20-годдзя, кожную сераду і суботу ў снежні Аляксандр Лукашук знаёміць вас з нашым выдавецкім плёнам, прадстаўляючы па некалькі выданняў «Бібліятэкі» на сайце «Радыё». А вось тут знойдзеце ўсі выданні «Бібліятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя» — са спасылкамі на электронныя кнігі, аўдыёкнігі, мультымедыйныя дыскі і прэзентацыі. 

Далучайцеся!

Крыніца: «Радыё Свабода».

Фота: «Радыё Свабода».

Ранее

Samopomo.ch: бесплатное спасение душевного здоровья в Литве

Далее

Камеры KIPOD: как защититься от Всевидящего Ока

Читайте далее