Па словах прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык, дэмсілы хочуць, каб «і дарослым, і дзецям было прасцей вучыць беларускую мову». Таму зараз распрацоўваецца падрабязны план таго, як гэта зрабіць.

Што плануе зрабіць Кабінет:

  • садзейнічаць стварэнню сеткі беларускіх школ (як менавіта, пакуль не паведамляецца);
  • заахвочваць беларускія СМІ, у тым ліку блогераў і знакамітасцяў за тое, што яны гавораць па-беларуску;

Па словах Аліны, сёння рэжым спрабуе знішчыць і забараніць беларускія кнігі, таму Пераходны Кабінет робіць стаўку на новыя тэхналогіі і збіраецца стварыць цэлую бібліятэку аўдыё- і электронных кніг на мове.

Таксама АПК плануе «ўдзельнічаць у наладжванні сістэмы распаўсюджвання кніг». Аднак, зноў жа, канкрэтыкі пакуль няма, бо план недапрацаваны.

«Гэта важна ва ўмовах наступу “рускага свету”. «Нашая нацыянальная культура і мова — сапраўдная зброя ў гэты час», – упэўненая Коўшык.

Нагадаем, раней Пераходны Кабінет аб’явіў 2023 Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння.

Ранее

В Беларуси выросли размеры штрафов. Сколько будем платить за нарушения?

Далее

Сахащик о мобилизации в Беларуси: «Это точно не учения»

Читайте далее