На працягу жніўня Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве прымаў вялікую супольную экспазіцыю беларускіх мастакоў з розных краін. Гэтыя мастакі стварылі новыя працы, натхніўшыся творчасцю і трагічным лесам Алеся Пушкіна. Выстава прыцягнула вялікую ўвагу: за тры тыдні яе наведалі больш за 800 чалавек.

Закрыцце выставы абяцае быць не менш важнай падзеяй. Ен адбудзецца 30 жніўня а 19:00 у музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Варшава). Уваход для ўсіх вольны.

Праграма фінісажу:

  • Прэм’ера перформансу «Партрэт №1» ад тэатральнай ініцыятывы «Дзея другая» (аўтары: Канстанцін Мужаў, Ілья Семашкевіч і Даніла Ганчароў).
  • Вялікая дыскусія Art Afterlife, у якой прымуць удзел вядомыя дзеячы культуры:
    • Андрэй Дурэйка (онлайн) – куратар выставы, мастак;
    • Аляксей Кузьміч – мастак-акцыяніст;
    • Піт Паўлаў – музыка гурта N.R.M., сябра Алеся Пушкіна;
    • Вольга Архіпава – мастацтвазнаўца, культуролаг, куратарка, даследчыца сучаснага беларускага мастацтва;
    • Наталля Задзяркоўская – кіраўніца Музея Вольнай Беларусі;
    • Лера Лазук (онлайн) – мастачка, калега і сяброўка Алеся Пушкіна.

Мадэратарам выступае Сяргей Будкін — арт-менеджар, прадзюсар, кіраўнік Беларускай Рады культуры. Выстава арганізавана пры падтрымцы #ArtPowerBelarus.

Ранее

Мигранты побили рекорд незаконного пересечения границы Беларуси с Польшей

Далее

«Ожидала кровопролитие и жертвоприношения». Беларуска рассказала, как проникла в секты

Читайте далее