Хочаце вывучыць з дзіцем для ранішніка вершы на беларускай мове, але ніяк не можаце знайсці добрую падборку? Цяпер яна заўсёды будзе пад рукой! Сабралі для вас навагоднія, святочныя і калядныя вершы.

Новы год! Новы год! 

Пачынаем карагод!

Закружылася ля ёлкi

Наша дружная сям’я.

Закружылiся iголкi,

Закружылася зямля,

Закружыўся белы дзед, 

Закружыўся цэлы свет!

А на ёлцы — цацак, цацак!

Рыбкi, дырыжаблiкi.

Нiбы росныя, iскрацца

На галiнках яблыкi.

I дрыжаць-зiхцяць яны,

Срэбраныя бусы.

Дзед цукеркi раздае

Ды смяецца ў вусы.

Нiл Гiлевiч

**

Хто там шустры скача?

Цiха снег рыпiць — 

Гэта зайка з дачы

Праз лясок бяжыць.

Кружацца сняжынкi,

Нiбы ў дзiўным сне.

Зайка для Дарынкi

Торбачку нясе.

А ей — пажаданнi

Дабраю расцi,

Быць заўжды стараннай,

Шчырай у жыццi.

Хоча ён з Дарынкай

Сам на Новы год

Хоць бы на хвiлiнку

Стаць у карагод.

Мiхась Пазнякоў

Фото Jonathan Borba 

**

Пасiнеў на рэках лёд,

Неба ў ясных зорках.

Зноў прыйшоў к нам Новы год

З песнямi i ёлкай.

Водзiць з нами карагод

Сам мароз-дзядуля.

Многа казак у яго

I вясёлых гульняў.

Мiкола Чарняўскi

**

Якiя, гляньце, Дзед Мароз

Намаляваў узоры!

Галiнкi срэбныя бяроз,

Букеты кветак, зоры.

А вось i ёлачкi стаяць —

Усё мне на пацеху…

Дзед, намалюй мяне, а я —

Цябе зляплю са снегу!

Iван Муравейка

**

Навагоднi вечар зорны…

Як заўсёды, Дзед Мароз

У дзiцячы сад прасторны

З лесу ёлачку прынёс.

Ну i ёлка! Што за ёлка!

Колькi цацак тых на ёй:

Тут i грыб, i рак, i пчолка,

I мядзведзь, i воўк з лiсой..

Дзецi кружацца наўкола.

Добра з госцем дарагiм! —

Колькi радасцi вясёлай

Ён прывёз з сабою iм!

Тут гулянкi, карагоды,

Песнi ўсюды — тут i там

А Мароз белабароды

Важна стаў пад ёлку сам.

Iван Шуцько

**

Ёлачка-бароўка

У хатку да цяпла

Ад шэрага воўка

З бору уцякла.

Мы ёй падарылi

Цацкi i шары.

Зоркай азарылi — 

Гары, гары!

А над нашай ёлкай —

Яркая вясёлка.

А пад нашай ёлкай — 

Вёрткая вавёрка.

А навокал ёлкi — 

Танцы i смех.

Развяжы, дзядуля,

З цукеркамi мех!

Данута Бiчэль-Загнетава

**

Дзед Мароз рабiў абход

Перад Новым годам

Воды рэчак i балот

Замуроўваў лёдам.

Кожны ў горадзе кусок

Абышоўшы рана,

Заглянуў ён на каток

Неяк нечакана.

У дзяцей звiняць канькi

Каля самай ёлкi,

На якой, як аганькi,

Ззяюць ярка зоркi.

I рашыў тут Дзед Мароз:

Што ж хадзiць без толку…

Барадой сiвой патрос,

Стаў з кiйком пад ёлку.

Марк Смагаровiч

**

Па зямельцы Дзед Мароз

Поўны мех сняжынак нёс.

Рассяваў iх па палях,

Па лясах i па лугах,

Рассяваў па ўсiх сцяжынках

Зiхатлiвыя сняжынкi,

Каб святлей было на свеце,

Каб гулялi з iмi дзецi.

Пятро Сушко

**

Вялiкую радасць

на вулiцы, у хаты,

прынеслi Каляды,

зiмовыя святы,

прынеслi забавы,

i жарты, i песнi,

загадкi, i гульнi,

i танцы прынеслi.

Не спi, панi скрыпка,

i, бубен, прачнiся, — 

цудоўныя святы

ў нас пачалiся.

Васiль Жуковiч

Фото Tessa Rampersad

**

Поўнай жменяю на Зiнку

Сыпануў дубок сняжынкi:

Не сякучкi-халадзiнкi,

Не пякучкi-маразiнкi,

А вясёлыя смяшынкi.

  • Ха-ха-ха, —

Смяецца Зiнка

I сама трасе галiнкi.

Iван Муравейка

**

Колькi шуму, колькi смеху:

Дзеда лепiм мы са снегу!

Задала зiма работы —

Па двары кацiлi ўтрох

I паставiлi ля плоту.

Дзед стаiць, хоць i без ног,

Замест рук уткнулi палкi,

Вочы — вугалю кавалкi,

Нос — чарэпак з гладыша,

Барада — шматок кудзелi,

А на лысiну надзелi

Кош замест капелюша.

Ну i дзед! Вiдаць, яму

Тут стаяць усю зiму.

Будзе ён тут па начах

Наганяць на зайцаў страх,

Каб не бегалi сюды

Сад псаваць наш малады!

Нiл Гiлевiч

**

Цэлы горад у заторах!

На дарогах снегу горы.

А пад самы Новы год

Утварыўся галалёд.

Ні праехаць, ні прабіцца,

Можна грымнуцца-пабіцца.

Як у госці дабірацца?

Будзем ціхенька слізгацца.

Толькі радасны снягір

Не зважае на снягі.

Андрэй Скурко

**

Снягурка 

Пра мяне ўсе, пэўна, чулі,

Ў лесе я жыву з дзядулем. 

Снегам елкі прыбіраю, 

3 дзедам песенькі спяваю. 

Я гуляю па сцяжынках, 

А вакол мяне сняжынкі 

Водзяць белы Карагод

Кожны вечар ў Новы год.

Гэй, сняжыначкі, ляціце,

Карагод свой завядзіце.

Па краіне роднай

Ёлачкі гараць.

Будуць дзеці разам

Свята сустракаць.

Вось і мы давайце

Станем ў карагод

I вясёлай песняй

Стрэнем Новы год!

Фото Ian Schneider

**

Аганькамі зіхаціць

Сёння наша ёлка,

I бліскучы снег ляжыць

На яе іголках.

Ёлка-ёлачка, цябе

Цэлы год чакалі.

Сёння хораша дзятве

У святочнай зале.

Колькі цацак і шароў

Апранула сёння!

Запрашае ўсіх сяброў

Танец навагодні.

**

3 Новым годам, з Новым годам,

Са святочным карагодам!

3 саначкамі новымі, з гульнямі зімовымі!

Хай прыносіць Новы год

Шмат вяселля, шмат прыгод!

Ўсім вам добрага здароўя

Хай прыносіць Новы год!

Ты пад ёлку завітай,

Дзіва-песню заспявай,

Бо у гэты самы час

Новы год ідзе да нас

**

Ёлка, ёлачка-красуня,

Ты шарамі зіхаціш.

Ля цябе звяркі танцуюць:

Зайчаняты, воўк і мыш.

Ёлачка-красуня дзіўная стаіць.

А чаму ж агнямі ёлка не гарыць?

Святочныя агеньчыкі,

Гарыце ўсё ярчэй!

Свята навагодняе

Сёння у дзяцей!

Фото обложки Chad Madden

Ранее

Как беларусы могут разоблачить санкционных уклонистов?

Далее

Греция запретила беларусским самолетам летать над своей территорией 

Читайте далее