21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды да беларусаў звярнулася народны лідар Святлана Ціханоўская. Палітык адзначыла, што ўсяго тры гады таму яна не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на мове. Але яе натхнялі і матывавалі сумленныя беларусы.
Цяпер мовай карыстаецца не толькі сама спадарыня Святлана, але і яе дзеці, якія вывучаюць новыя словы і чытаюць кнігі па-беларуску. Народны лідар таксама нагадала, што мова – гэта наш унікальны пароль, якi ведаем толькі мы. Таму мову трэба захоўваць, аберагаць і перадаваць дзецям, бо пакуль яна жыве, жыве i нацыя.
Адзначым, што згодна даследванням Акадэміі адукацыі, болей за 90% студэнтаў лічаць беларускую мову роднай. Таксама каля 25% выпускнікоў кажуць, што вывучэнне мовы з’яўляецца сапраўдным паказчыкам патрыятызму. Даследчыкі ўпэўнены, што папулярнасць мовы сярод моладзі звязаная з тым, што гэта становіцца маркерам інтэлігентнасці.