Сёння, 21 лютага, па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Беларуская мова — гэта не проста сімвал, а наш унікальны пароль і наша зброя. Так як гэта пачаць размаўляць па-беларуску? Сабралі карысныя спасылкі.

З нагоды Дня роднай мовы, дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і распавяла свой шлях да беларушчыны:

«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі. Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе. Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.

Беларуская мова – гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя», — звярнулася Святлана Ціханоўская. 

Як пачаць размаўляць па-беларуску?

Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не вырашаюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Па-першае, памятайце, што ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі маюць «свой варыянт» мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі. Таму не бойцеся рабіць памылкі.

Папаўняйце свой слоўнікавы запас


Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на камп’ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае — з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.


Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць — пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік. Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.


Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.


Наведвайце беларускія імпрэзы


Чуць жывую мову — вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы  і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб — вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы — у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа — каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.


Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

Карысныя спасылкі для перахода на беларускую мову

Слоўнікі, перакладнікі і энцыклапедыі

·   Slounik.org 

·   Skarnik.by 

Больш сэрвісаў па спасылцы.

Літаратура

Электронныя выданні

Больш сэрвісаў па спасылцы.

Фільмы і серыялы

Для дзяцей:

Фільмы і серыялы ў беларускай агучцы:

Больш сэрвісаў па спасылцы.

Беларускія падкасты

Больш сэрвісаў па спасылцы.

Спасылкі на розныя праекты на беларускай мове – тут.

Ранее

Сёння адзначаецца Дзень роднай мовы 

Далее

«Семь этапов обмана». Как фальсифицируются выборы?

Читайте далее