Гаварыце, гаманіце, размаўляйце. Тут знойдзеце сайты, каналы, старонкі, анлайн-дадаткі (і нецынзурныя прымаўкі) — усё самае неабходнае і нават больш.
Мы самі здзівіліся маштабу моўнага дзвіжняку.
«Калі ласка, ня думайце, што гэта нікому не патрэбна! Бо ўзапраўдзе вельмі-вельмі патрэбна, асабліва цяпер! А яшчэ так вы дапаможаце пашырыцца беларускамоўнай прасторы й натхніць кагосьці перайсьці на родную мову», – пішуць у Інстаграме «Промня Асьветы».
Дарэчы, на іх старонцы ёсць cпасылка-збор беларускамоўных старонак і адукацыйных лекцый. Абавязкова клік (бо там амаль усе самае-самае)!
З вясёлага
- t.me/rebusyby — Беларускія рэбусы.
Як гэта працуе?
1. Як разгадваць рэбусы, чытайце ў замацаваным артыкуле ў ТГ па спасылцы вышэй.
2. Свае адказы/здагадкі/па падказку пішыце ў @padkazka_bot.
3. «Запрашайце сяброў, разам цікавей!»
- Словы, тэксты, гульні, фразеалагізмы, дарожны рух, шлюб і нават анатомія па-беларуску — тут у Pakrysie.
У ініцыятывы таксама ёсць Інстаграм.
«Дык нашто мне #пакрысе? Каб рабіць тое, што любіш, і любіць тое, што робіш! Ёсць такая прыказка “Што люблю, тое й раблю” — гэта мой дэвіз па жыцці», – пішуць стваральнікі
- Родная мова — телеграм-канал з «карткамі матэр’ялаў для навукі беларускае мовы ў праграме Anki, якая палягчае запамінаньне слоў, выразаў і інш».
Што яшчэ за карткі?
Яны ўкладаліся з выкарыстаннем наступных крыніц:
1) Творы беларускіх пісьменнікаў (А. Мрый, К. Буйло, Л. Савёнак і г.д.);
2) Слоўнікі (Тлумачальныя слоўнікі, Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў, Я. Гладкі «Нецэнзурныя прымаўкі Лагойшчыны» і г.д.)
3. Падручнікі й працы, што прысвечаныя культуры мовы (Ю. Бушлякоў «Жывая мова», працы па культуры мовы Яна Скрыгана, Граматыка Б. Тарашкевіча й інш.)
Там нават можна знайсці «Нецынзурныя прымаўкі Лагойшчыны» (з пазнакай 18+) Язэпа Гладкага.
«Ад піва сцаць крыва. Патрэбна часта з хаты выбягаць»
- Вольная мова. «Плятформа анляйн сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай».
Стваральнікі плятформы адзначаюць, што гэты сайт як раз для тых, каму страшна гаварыць па-беларуску. У ініцыятывы таксама ёсць Інстаграм.
«На нашай плятформе актыўныя карыстальнікі беларускай мовы сустракаюцца з тымі, хто толькі вучыцца гаварыць на роднай мове».
- МОВА Нанова з Варшавы: «Беларуская мова цікава і нязмушана».
А вось іх анлайн-курсы: https://uroki.movananova.by/
Вам таксама спатрэбіцца:
- Канал Вінцука Вячоркі (бацькі Франака). Ён робіць кароткія ролікі з тлумачэннямі.
- Анлайн-бібліятэкі з беларускай літаратурай:
- Kamunikat
- Беларуская Палічка
- Бібліятэка Свабоды
- Instagra Пана Літоўскага
Мэта ініцыятывы (у пана ўсё чотка):
- папулярызацыя роднай мовы,
- паляпшэньне пісьменнасьці,
- папаўненьне слоўнікавага запасу.
У пана — усё тое, чаму не вучаць ў школе.
- Ну i вядома, навіны і эксперты па-беларуску на Ютуб-каналах Еўрарадыё i Свабода Premium.
Выдатна. Вы — неверагодня. Але ж, калі хочаце навучыцца і мець практыку, нават неабавязкова выкарыстоўваць усе гэтыя сайты і каналы — проста размаўляйце між сабой са сваякамі і сябрамі. Кожны дзень!
P.S.: дзякуй нашым чытачам за дапамогу ў падрыхтоўцы.
Фота: Мова Нанова / Instagram