Сёння распавядзем аб праекце пра нашу культуру і гісторыю. «Адкрыты лекторый» — ініцыятыва, створаная з вялікай любоўю да Беларусі, праз якую можна бясплатна, без смс і рэгістрацыі даведацца пра банальны нацыяналізм, моду і стыль крывічанак, этнічныя меншасці, і, нарэшце, хто ж мы такія.
«Адкрыты лекторый» — некамерцыйны адукацыйны праект аб культуры і гісторыі Беларусі, аб жывапісу і правах чалавека, аб псіхалогіі і дэмакратыі, аб космасе звонку і ўнутры. Вераніка Станкевіч — яго заснавальніца.
Місія «Лекторыя», як гэта водзіцца, аб’яднаць беларусаў — а дакладней, нашу культурную супольнасць. Стваральнікі паставілі мэту зрабіць пляцоўку для сустрэч, зносін, абмену ведамі.
Спачатку «Лекторый» існаваў у форме штодзённых offline-лекцый. Гэта былі сотні мерапрыемстваў з тысячамі ўдзельнікаў.
Але кавід змяніў фармат — і «Лекторый» перайшоў у анлайн. На пандэміі перыпетыі «Лекторыя» не скончыліся. Пасля гэтага ён перажыў шмат цяжкіх момантаў (разам з усім светам): і 2020-ты з рэпрэсіямі, і рэлакацыю, і перазапуск — але нягледзячы на ўсе цяжкасці, аднавіў працу.
Як фарміруецца ядро супольнасці?
Праз цікавыя вэбінары, яркую інфаграфіку і займальныя пасты актывісты даносяць свабодную «лічбавую» Беларусь да шырокай аўдыторыі, запаўняючы прорву паміж «веданнем» прафесійных гісторыкаў і «веданнем» беларусаў агульнай любоўю да Беларусі.
У афішы мерапрыемстваў дамінуючае месца адводзіцца лекцыям, прысвечаным гісторыі і культуры Беларусі.
Кожная лекцыя ідзе ў сярэднім гадзіну. Падчас і ў канцы вэбiнара можна задаваць пытанні ў агульным чаце ў ZOOM.
Апошняя лекцыя была пра «Банальны нацыяналізм у Беларусі». Спікер Сцяпан Захаркевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту, разважаў на бальную тэму, ці ёсць у нас свая нацыя:
«Праблема нацыятварэння не хвалюе людзей кожны дзень. У паўсядзённым віры жыцця яны кожную раніцу ці кожны вечар не задаюцца пытаннем — ці я беларус/беларуска, ці павінен я размаўляць па-беларуску і г.д»
Вось тут можна паглядзець запіс вэбінара цалкам, а тут — фрагмент-спойлер з адказам на тое самае вечнае пытанне.
Абавязкова чэкніце сайт, інстаграм і ютуб праэкта, калі вы беларус.