Грамадская ініцыятыва «Годна» запрашае вас далучыцца да марафона беларускай мовы. На працягу 30 дзён вам трэба будзе выконваць простыя і натхняльныя заданні. 

Сёння ў інстаграме «Годна» пачнуць з’яўляцца кароткія відэа з правіламі беларускай мовы і распаўсюджанымі памылкамі ў маўленні. У гэтых пастах вас будуць чакаць заданні на ўжыванне роднай мовы, якія будуць суправаджацца карыснымі спасылкамі.

Усяго заданняў будзе 10, і «Годна» абяцае вам, што пасля іх вы так ці інакш палепшыце ўзровень сваёй роднай мовы. А пакуль вы чакаеце пачатку, прапануем вам паглядзець відэавіншаванне з днём беларускай мовы, які быў ўчора.

Ранее

В Беларуси меняют закон о смертной казни. Чиновникам и военным придется несладко

Далее

В Красный костел пустили священников. Они узнали, что власти врут о состоянии здания

Читайте далее