У гэтым годзе адзначаецца 105-ая гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларусы рыхтуюцца адсвяткаваць галоўнае нацыянальнае свята, геаграфія святкаванняў ахоплівае амаль увесь свет. Расказваем, дзе адзначыць Дзень Волі.  

Літва, Вільня

Дата: 25 сакавіка

Час: пачатак у 10:45 (час мясцовы)

У праграме:

10:45–11:30: Наведванне могілак братоў Антона і Івана Луцкевічаў і капліцы на могілках Расу, дзе пахаваны беларускія паўстанцы 1863-1864 гг.

11:30–12:00: Аўтапрабег з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Расу да Лукішскай плошчы

12:00–12:30: Мітынг на Лукішскай плошчы

19:00–20:00: Запальванне лампадак каля беларускай амбасады, хвіліна памяці загінулым у змаганні за Вольную Беларусь, мітынг-канцэрт і сумеснае спяванне гімна «Пагоня».

Дэталі тут.

Беларуская дыктоўка і квіз у Вільні

26 сакавіка Беларусы Вільні запрашаюць на дыктоўку, якую будзе чытаць Маляваныч, а таксама ладзяць адукацыйную гульню-квіз для тых, хто хоча пацешыцца і пашырыць свае веды пра гісторыю БНР. Пасля дыктоўкі будзе перапынак на каву.

Уваход вольны, каб удзельнічаць, рэгіструйцеся па спасылцы камандай ці асобна.

26 сакавіка а 16.00 у Беларускім Замку (N.Riovoniu, 10, Vilnius)

Коўна, Літва

Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадскаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сышоў з жыцця і пахаваны ў Коўне.

25 сакавіка а 15:00 (час мясцовы)

Месца: Пятрашунскія могілкі

Польшча, Варшава

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве  пачнецца 24 сакавіка, у гэты дзень адбудзецца «Спеўны сход» да «Дня Волі». Вядоўца — Сяржук Доўгушаў.

Дата: 24 сакавіка

Час: 19:00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава

Марш і канцэрт да Дня Волі ў Варшаве

Святкаванне Дня Волі, 25 сакавіка, пачнецца з мітынгу ў цэнтры Варшавы, пасля якога адбудзецца святочны канцэрт.

25 сакавіка (субота) а 12:45

Месца: каля калоны Жыгімонта

Марш па цэнтры горада (пачатак у 13:00, plac Zamkowy)

Канцэрт (пачатак у 15:00, plac Konstytucji)

Палітычная частка:

Зянон Пазьняк, Павал Латушка, Аліна Коўшык, прадстаўнікі арганізацый РУХ, Паспалітае рушэньне, Вольная Беларусь, Палка імя Кастуся Каліноўскага, Рады БНР, Каардынацыйнай Рады, суполкі «Беларусы Варшавы», Моладзевага Хабу, прадстаўнікі Польшчы і Украіны, і іншыя.

Музычная частка:

Dzieciuki, NRM, 23:34, Пятро Клюеў (гурт ЛСП), Руся (гурт Šuma), Ketevan, Сяржук Доўгушаў, Lity Taler, Дом сувязі, Atesta.

Падрабязнасці тут.

Дзень Волі з Уладзімірам Арловым (26 сакавіка)

Вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і акустычны выступ Піта Паўлава пры ўдзеле Рамана Арлова.

26 сакавіка а 16.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынка), Варшава

Польшча, Беласток

На акцыі, прысвечанай Дню Волі, беларусы зачытаюць 3-ю Ўстаўную грамату, праспяваюць гімн БНР, а таксама апрануць бел-чырвона-белыя стужкі.

25 сакавіка а 14:00

Месца: Плошча Касцюшкі, каля помніка Пілсудскаму.

Святочны канцэрт

На канцэрце прагучаць выступленні музычнага выканаўцы Алега Кабзара — беластоцкага барда, опернага спявака і мастака, а таксама сямейнага гурта «Бартосікі»: Зміцер Бартосік — гітара, вакал, аўтар песень, Таццяна Карпіловіч — баян, Юстына Карпіловіч — вакал, гітара, аўтарка песень, Геральд Бартосік — вакал.

25 сакавіка 15:30-17:30

Месца: ul. Ciepła, 40

Падрабязная праграма святкавання  па спасылцы.

Польшча, Кракаў

14:00 — 15:30 — марш да Дня Волі (Plac wielkiej armii Napoleona)

16:00 — канцэрт і паэтычны слэм да Дня Волі ў бары Чыкага.

 У канцэрце прымуць удзел беларускія артысты: Кацярына Ваданосава, Насця Хмель і кракаўскі этна-гурт LASTOŮSKI

Падрабязнасцi па спасылцы.

Польшча, іншыя гарады:

Быдгашч, 14:00 – Mузей Быдгаскага Каналу, Staroszkolna 10, 85-209 (дэталі)

Гданьск, 11:30 – Марш салідарнасці ад Гарнізонных могілак, вул. Дамброўскага, 2 (дэталі)

Познань, 17:00 – Plac Wolności (дэталі)

Вроцлаў, 16.00-18.00 – шэсце ад Plac Wolności да Рынкавай плошчы (дэталі)

Шчэцын: 18:00 – Plac Solidarności (дэталі)

в

Украіна, Львоў

24 сакавіка а 12:00. 

Выстава «З Украінай у сэрцы». Прысьвечана беларускім героям, якія аддалі сваё жыцьцё ў барацьбе з Расейскай імпэрыяй, і тым беларусам, якія працягваюць гэтую барацьбу. Дом ваяра, вул. Тараса Бабаніча «Хамера», 1а.

ЗША, Вашынгтон

Мэр Вашынгтона Мюрыел Боузер афіцыйна аб’явіла 25 сакавіка 2023 года Днём волі Беларусі. Апоўдні каля Белага Дома ў Вашынгтоне будзе мітынг-пікет з выступамі прадстаўнікоў мясцовых беларускіх суполак i іншых дыяспар. У гэтым годзе разам з дыяспарай ЗША ўдзел у ўрачыстасцях прыме Святлана Ціханоўская.

Дата: 25 сакавіка

Час: з 12.00 (час мясцовы). З 15:00 свята працягнецца ў фармаце сяброўскага пікніка.

Месца: Lafayette Square, Вашынгтон

ЗША, іншыя гарады:

Сан-Францыска, 12:00 – Coyote Point Recreation Area, San Mateo, CA

Фiладэльфiя, 17:00 – фестываль-канцэрт Lithuanian Music Hall 2715 E Allegheny Ave, Philadelphia, PA 19134

Грузія, Тбілісі

Дата: 25 сакавіка

Афіцыйная частка

14.00 — збор ля Першай гімназіі

Месца збору: https://goo.gl/maps/QSdrF9ggE7kHY4kb7

14:30-15:30 — святочны марш і ўрачыстая акцыя-мітынг у цэнтры Тбілісі.

Неафіцыйная частка 

16:00 — працяг святкавання адбудзецца ў бары Bunker.

У праграме квіз (рэгістрацыя на квіз па спасылцы), выступы беларускіх музыкаў, стэндап, караоке, дабрачынны аўкцыён і шмат іншых цікавых актыўнасцяў.

Ізраіль, Тэль-Авіў

25 сакавіка прадстаўнікі беларускай дыяспары Ізраілю сіламі творчага аб’яднання BSRB Production ды Народнай Амбасады Беларусі ў Ізраілі ладзяць святкаванне 105-й гадавіны ад падпісання Акту Незалежнасці.

У праграмме прымуць удзел: Аляксандр Памідораў, Ганна Хітрык, Сяргей Рудзеня і іншыя. Вядучы канцерту Зміцер Лукашук.

Час: 17:00

Месца: HaMeretz 2, Tel-Aviv.

Чэхія, Прага.

  • 10:00 – акцыя памяці аб загінулых за вольную Беларусь, Прага-7 – Троя
  • 12:00 – ускладанне кветак на магілы прэзідэнтаў і консула БНР на Ольшанскіх могілках, Прага-3 – Жыжкаў
  • 14:00 – супольны святочны абед* у карчме Hospoda U Kalicha, Na Bojišti 12, паблізу “беларускіх” адрасоў Wenzigova 4 і Legerova 3, Прага-2 – Новэ Мэста
    * кожны/кожная разлічваецца самастойна

Спасылка на івэнт тут.

Святочныя ўрачыстасці таксама адбудуцца ў Стакгольме, Кёльне, Таронта, Гаазе і іншых гарадах. Падрабязнасці можна знайсці тут.

Ранее

«Нужно оценивать не по паспорту, а по действиям»: реакция демсил на литовский законопроект

Далее

Что не так с беларусским образованием?

Читайте далее