Як жыве зараз акцёр? Што яго натхняе і якім чынам ён працягвае любімую справу? Пра гэта ў новым дакументальным фільме ў рамках серыі Маланка.Doc. Публікуем яркія выказванні акцёра.
Мне здаецца, што кожны, хто думае пра пераезд, яго чакае нейкі бар’ер. І ў мяне ў вялікай ступені гэта было менавіта так. Я думаў пра тое, а што я там буду рабіць? Увогуле — гэта іншае жыццё і іншая краіна, іншая культура. Каму я там патрэбны?
І гэта вельмі спыняла, асабліва ў маім узросце. Але калі жыццё вось так спрацавала, што я апынуўся тут, то ўсе, ты гэта прымаеш, і можна жыць.
Першае, што я адчуў, калі тут выйшаў на вуліцу, што я іду і ўсміхаюся.
Мне здаецца, што грузінская ментальнасць, як і мастацтва, у тым ліку як іконы грузінскія, яны адлюстроўваюць душу гэтага народа. Вельмі простую, наіўную ў лепшым сэнсе гэтага слова, і нават дзіцячую.
Я зразумеў, што тут я стаў спаць. Бо гэта паветра іншае. Грузіны жывуць не вельмі багата, але ў іх неяк нармальна, неяк свабодна.
Адразу пасля майго прыезду я пазнаёміўся с людзьмі, якія дапамаглі мне зрабіць паэтычныя вечары.
Мандэльштам, Пастернак, Бродскі, Караткевіч, Быкаў — колькі такіх імён можна назваць, людзей сумлення. Прыклад якіх можа натхняць. Нават нягледзячы на тое, што ты можаш быць фізічна знішчаны ці выцеснены з краіны, усе роўна гэтыя людзі, на мой погляд, заставаліся пераможцамі. Таму што яны не здраджвалі сваім поглядам, і дарэчы, вось яны і застаюцца ў гісторыі. Ні тыя прыстасаванцы, якія пытаюцца выжыць.
Калі я выйшаў на волю, да мяне звярнуўся Сяргей Будкін і прапанаваў паўдзельнічаць у такой акцыі — новае жыццё Маляваныча. І так з’явіўся гэты праект. Спачатку казкі, потым канал Бэйбус. У 2021 і ў 2022 годзе шмат хто ў адзін голас мне казалі: “А вы ў Беларусі”?
А я вырашыў, што буду тут да апошняга. А каб бароцца са страхам, я вырашыў так, чым жыць так, быццам над табою гэтая сякера, трэба ўявіць, што гэтая сякера ўжо ўпала.
Я сабе казаў: “Ты ўжо ў турме”. І на нейкі час гэта спрацоўвала. І зара толькі ў Грузіі я адчуваю, наколькі там у падсвядомасці гэта ўсе варылася.
Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі і вакол Беларусі, Украіне, падзеі, якія вельмі балюча адгукаюцца ў кожным з нас. Нічога не рабіць у гэтай сітуацыі невыносна. А з другога боку, як мы можам уплываць на тыя падзеі, што зараз адбываюцца?
Самая простая магчымасць — гэта выходзіць на акцыі, выражаць салідарнасць з тымі беларусамі, якія не могуць рабіць тое, што можам рабіць мы ў свабоднай Грузіі.
З верай мне цяжка зараз, я не згубіў яе, але метамарфоза адбываецца. І мне шкада таго, што ва мне адбываецца, бо я не раблюся лепшым ад таго, што я адказаўся ад нейкіх (як сказаць) міфаў ці нейкага даверу ў важных для мяне ступеняў.
Калі адзін чалавек пра сабе казаў, што ён бацька ўсіх беларусаў, а я нават тады, калі ў разгары была Калыханка, казаў, што я бацька ўсіх маленькіх беларусаў.
Дзеці не зашореныя ніякімі ідэалагічнымі, рэлігійнымі, палітычнымі шорамі. Ім усе роўна колькі ты зарабляеш, на якой мове размаўляеш.
Ніхто ніколі не адменіць дзяцінства і казкі.
Даведаўся не так даўно, што “Пэппі доўгая панчоха” была напісана Астрыд Ліндгрэн у 1941 годзе. Самая жыццелюбівая гераіня з’явілася падчас Другой Сусветнай вайны. І “Маленькі прынц” ён таксама быў створаны Экзюперы падчас Другой Сусветнай вайны. Гэта таксама адна з магчымасцяў Эзопавым языком сказаць пра тое, што адбываецца зараз.
Безумоўным здабыткам з’яўляецца тое, што я адкрыў цэлы свет, тыя людзі, якія з’явіліся ў маім жыцці пасля 2020 года, гэта безумоўны здабытак.
Гэта і есць мая Беларусь, тыя людзі якія падзяляюць твой светапогляд, твае думкі, з якімі цябе добра.