Жонка палітвязня, палітыка і лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалая Статкевіча — пра тое, што дае надзею, адкладзеную перамогу, годнасць беларусаў і Беларусь будучыні.

— Што дапамагае ўставаць раніцай блізкім палітвязняў?

— Мы жывем надзеяй i бясконцай удзячнасцю тым людзям, якiя застаюцца ў Беларусi альбо спрабуюць дапамагчы з-за мяжы. I так кожны дзень, з ранiцы да вечара, мы спрабуем падтрымаць адзiн аднаго. Зараз iдзе размова пра тое, каб стаяць прама. Трэба прачынацца i стаяць прама. Трэба не здрадзiць таму, што ты верыш. I трэба па маленькiм крокам рабiць тое, што наблiзiць нашу перамогу. Мiкалай некалi ў адным з лiстоў напiсаў мне, што сiтуацыя, якая зараз, гэта наша адкладзеная перамога, гэта iх адтэрмiнаваная параза. Мне здаецца, гэта вельмi дакладныя словы, бо грамадства змянiлася непазнавальна. Грамадства, да якога ты маеш зараз цеплыню i ўдзячнасць. I цеплiць гэты агенчык — задача любога беларуса, дзе б ён нi быў.

Вельмi банальна, але я веру ў Беларусь. У тую Беларусь, якую мы бачым у сваiх снах, у сваiх галовах, якую мы бачым у людзях, якiя нiбыта доўга дрымалi. Вельмi часта зараз размовы пачынаюцца з таго, што людзi кажуць: «Вы знаете, до 20-го года я ничего не замечал, я был полностью далек от политики». Але я веру, што аднойчы прачнуўшыся, гэтыя людзi ўжо не заснуць. Што яны будуць крок па кроку рухацца да той краiны, у якую мы марым.

Вельмi часта, калi ты сустракаеш людзей, з якiмi ты асаблiва не знаёмы, кажуць: «Господи, когда это все закончится?» Я заўсёды кажу: «Хвiлiначку, ёсць такi анекдот, альбо прытча».

Багаты чалавек звяртаецца да Бога: «Господи, я хочу, чтобы у меня все было». 

Бог яму адказвае: «У тебя все было»

Таму я вельмі веру і хачу правільны пасыл у космас. Я веру ў тую Беларусь, якой яна ёсць. Калі яна будзе вызвалена ад шалупіння, ад гэтай страшнай глінянай кары, якой яе аброшвалі апошнія дзесяцігоддзі — пад гэтым жыве вельмі трапяткая, пяшчотная і жыццяздольная душа Беларусі. І я веру, што гэтая душа расцвіце. Мы з Мікалаем шмат-шмат гадоў паўтараем сабе адну мантру: «Калі з’явіцца надзея, вы не пазнаеце беларусаў». Я думаю, у 20-м годзе любы Беларус мог упэўніцца. Калі ў 10-м годзе яны гэтага яшчэ не разумелі, дык ужо ў 20-м кожны беларус здзівіўся і ўзрадаваўся і захапіўся тым, якімі прыгожымі могуць быць гэтая краіна і гэтыя людзі. Дзеля таго, каб гэта стала нашай штодзённасцю, мы ўстаем раніцай.

— Што рабіць з дэпрэсіяй і расчараваннем з-за таго, што перамогі пакуль не адбылося?

— Нічога новага не адбываецца пад сонцам. Людзі асабліва не мяняюцца, нягледзячы на ​​тысячагоддзі вельмі рознай, але заўсёды крывавай гісторыі. Заўсёды адсутнасць хуткай перамогі і гісторыі перамог, асабліва хуткіх, прыводзяць да дэпрэсіі і расчараванняў. Гэта нармальна, я не бачу ў гэтым трагедыі. Гэта балюча, гэта вельмі цяжка, але гэта па-чалавечы. Я ведаю, як толькі з’явіцца надзея — усё вернецца, беларусы пакажуць свае лепшыя якасці. Непазбежна, калі перамога адтэрмiнаваная, людзі пачынаюць шукаць вінаватых, гэта не беларуская, а агульначалавечая ўласцiвасць. Пачынаюць абвінавачваць адзін аднаго, шукаць нейкія міфічныя грошы, пачынаюцца абвінавачваннi, што вы там няправільна пратэставалі, а вы недапратэставалі і збеглі. Гэта балюча, заўсёды балюча і вельмі крыўдна насамрэч, але практычна непазбежна, таму я спакойна да гэтага стаўлюся. Я проста ведаю, што тое зерне, якое ўпала, яно не сканае. Што тыя зернi з 1994 года, з 80-х, з самага пачатку адраджэння беларускага руху, падалі, нягледзячы на ​​ўсе змрочныя часы, калі ішла дэбеларусізацыя, калі знішчалася ў беларусах усё беларускае, калі гадаваўся спачатку савецкі чалавек, а потым чаркашкварачнік, зернi усё роўна прабілiся.

За апошнія два гады я сустрэла толькі двух чалавек, якія паспрабавалі выказаць нейкую агрэсію альбо непрыняцце, наадварот, людзі ў самых розных месцах, самых пафасных установах імкнуцца адказваць мне на роднай мове. Я думаю, што гэта ўжо тыя перамены, якія кропля па кроплі ў самых неспрыяльных умовах, у самай выпаленай пустэльні сеялі, вярталі, андаўлялі Беларусшчыну. Памятаеце, як у Багдановіча, хоць зернi, якія i засохлыя былі, усё ж такі іх жыццёвая сіла ўзбудзілася і буйна ўскаласіла. 

Могуць быць адкаты, могуць быць часы замаразкаў, залевы і буры, але ж давайце гадаваць у сабе тыя парасткі нашай дзяржавы — такой, якая яна ёсць пад усімі напластаваннямі, жывую душу Беларусі.

Марина Адамович и Николай Статкевич, фото из Facebook

— Як можна наблізіць светлую будучыню Беларусі?  

— Светлая будучыня сама не наступае, светлая будучыня, безумоўна, наблiжаецца. Некаму шанцуе, яму даецца нацiскам вельмi хутка зрынуць старыя муры i сiстэму. Некаму шанцуе нашмат меней i iм прыходзiцца вельмi доўга працаваць. Но для мяне адзiн адказ: стойце прама. Проста стаяць прама, як бы вы гэта нi разумелi. 

Мая бабуля ў свой час гаварыла, што няма нiчога горшага, чым чакаць i даганяць. Безумоўна, гэта вельмi складана, гэта вымотвае псiхалагiчна i нават фiзiчна. Табе здаецца, што ты нiяк не можаш паўплываць на сiтуацыю. Што тут казаць, цяжка мы спраўляемся, але трымацца адно аднаго, гуртавацца вакол адно аднаго, падтрымлiваць адно аднаго. Мае лепшыя сяброўкi засталiся ў мяне з 10-га года. Мы заўсёды падтрымлiвалi адна адну ў горы i радасцi, разам перажылi шасце вяртання i разам зноў чакаем нашых родных да хаты. 

Тыя, хто зараз трымае годнасць гэтай краiны ў турмах, робяць для нашай перамогi нашмат больш, чым гэта можна сабе ўявiць. Часта адзiн чалавек у няволi дазваляе захаваць надзею для цэлай нацыi. А зараз гэта фантастычная колькасць людзей, якiя нарэшце ўсвядомiлi, што гонар i годнасць вартыя таго, каб за iх змагацца, каб за iх нечым ахвяраваць. Мiкалай вельмi часта гаворыць, што любыя каштоўнасцi i перакананнi вартыя роўна столькi, колькi чалавек за iх гатовы заплацiць. Зараз з’явiлася вялiзарная колькасць беларусаў, якiя за свае каштоўнасцi гатовы заплацiць самую высокую цану. Я думаю, што гэта тыя перамены, якiя ўжо немажлiва адмянiць, як бы нi старалiся смяротна напалоханыя напалохаць цэлую нацыю. 

У свой час мая блiзкая знаёмая запытала ў мяне: «Марына, табе не страшна?» Я адказала: «Ведаеш, калi я буду кожны дзень i кожную хвiлiну думаць пра тое, што можа здарыцца, я сябе знiшчу. Я не Рэмбо, даруйце. I не Супервумэн, якая на хмарачосе будзе вiсець, боўтаючы ножкамi на абцасiках, як у амерыканскiх фiльмах, трымаючыся адной рукой. То бок смешна. Я нiчым не здолею супрацьстаяць агрэсii i не адаб’юся ад злачынцаў. Таму я проста жыву сваё жыццё. Безумоўна, мне бывае страшна, як i любому чалавеку. Я зноў-такi не супермэн i не супервумэн. Але дазваляць страху кiраваць сваiм жыццём, гэта значыць знiшчыць сябе яшчэ пры жыццi.

— Новая Беларусь ужо нарадзілася?

— Цудоўная Беларусь будучынi iснуе. Пад тымi дзiкiмi напластаваннямi таго жаху, якога мы мелi ўсе апошнiя дзесяццiгоддзi. Яна ёсць, дайце ёй прарасцi, калi ласка. Я яе бачу кожны дзень. Апошнi год, калi ты ходзiш па горадзе, амаль не сустракаеш знаёмых людзей, як гэта было раней. Гэта сапраўды страшна. Ты не бачыш знаёмых людзей. Няма знаёмых, але процьма родных — па духу, адчуванню таго, дзеля чаго яны ў гэтай краiне, што яны робяць i чакаюць ад свайго жыцця. Таму яны не скараюцца. Чаму яны не з’яджаюць i насуперак усяму прынялi рашэннi, якiя дазваляюць iм быць тут i зараз. Гэта неверагоднае пачуццё ўдзячнасцi, i я ўспамiнаю 20-ы год, гэты бясконцы ўздым, радасць пазнавання, колькi шмат людзей побач з табой. Табе iншы раз здавалася, што ты жывеш на выпаленай зямлi. Што ты бачыў вакол сабе некалькi соцен альбо тысяч аднадумцаў — гэта была ўжо радасць i ўдзячнасць. Аказваецца, тыя людзi былi побач заўсёды. Канешне, зараз зроблена ўсё, каб гэтыя людзi cхавалicя, але яны не скарылiся — гэта самае каштоўнае. Я адчуваю гэта на кончыках пальцаў кожнае iмгненне. 

Фото обложки Марина Адамович / facebook.com

Ранее

Кринжи недели: лох-несское чудовище и сосиски в тесте

Далее

Афиша: «Дзень Годнасцi» пройдет в 30 городах по всему миру

Читайте далее