Гаварыце, гаманіце, размаўляйце. Тут знойдзеце сайты, каналы, старонкі, анлайн-дадаткі (і нецынзурныя прымаўкі) — усё самае неабходнае і нават больш. 

Мы самі здзівіліся маштабу моўнага дзвіжняку.

«Калі ласка, ня думайце, што гэта нікому не патрэбна! Бо ўзапраўдзе вельмі-вельмі патрэбна, асабліва цяпер! А яшчэ так вы дапаможаце пашырыцца беларускамоўнай прасторы й натхніць кагосьці перайсьці на родную мову», – пішуць у Інстаграме «Промня Асьветы».

Дарэчы, на іх старонцы ёсць cпасылка-збор беларускамоўных старонак і адукацыйных лекцый. Абавязкова клік (бо там амаль усе самае-самае)!

З вясёлага

Як гэта працуе? 

1. Як разгадваць рэбусы, чытайце ў замацаваным артыкуле ў ТГ па спасылцы вышэй.

2. Свае адказы/здагадкі/па падказку пішыце ў @padkazka_bot.

3. «Запрашайце сяброў, разам цікавей!»

  • Словы, тэксты, гульні, фразеалагізмы, дарожны рух, шлюб і нават анатомія па-беларуску — тут у Pakrysie

У ініцыятывы таксама ёсць Інстаграм

«Дык нашто мне #пакрысе? Каб рабіць тое, што любіш, і любіць тое, што робіш! Ёсць такая прыказка “Што люблю, тое й раблю” — гэта мой дэвіз па жыцці», – пішуць стваральнікі

  • Родная мова — телеграм-канал з «карткамі матэр’ялаў для навукі беларускае мовы ў праграме Anki, якая палягчае запамінаньне слоў, выразаў і інш».

Што яшчэ за карткі?

Яны ўкладаліся з выкарыстаннем наступных крыніц:

1) Творы беларускіх пісьменнікаў (А. Мрый, К. Буйло, Л. Савёнак і г.д.);

2) Слоўнікі (Тлумачальныя слоўнікі, Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў, Я. Гладкі «Нецэнзурныя прымаўкі Лагойшчыны» і г.д.)

3. Падручнікі й працы, што прысвечаныя культуры мовы (Ю. Бушлякоў «Жывая мова», працы па культуры мовы Яна Скрыгана, Граматыка Б. Тарашкевіча й інш.)

Там нават можна знайсці «Нецынзурныя прымаўкі Лагойшчыны» (з пазнакай 18+) Язэпа Гладкага.

«Ад піва сцаць крыва. Патрэбна часта з хаты выбягаць»

Вось.

  • Вольная мова. «Плятформа анляйн сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай».

Стваральнікі плятформы адзначаюць, што гэты сайт як раз для тых, каму страшна гаварыць па-беларуску. У ініцыятывы таксама ёсць Інстаграм.

«На нашай плятформе актыўныя карыстальнікі беларускай мовы сустракаюцца з тымі, хто толькі вучыцца гаварыць на роднай мове».

  • МОВА Нанова з Варшавы: «Беларуская мова цікава і нязмушана».
Фота з сацсетак ініцыятывы

 

А вось іх анлайн-курсы: https://uroki.movananova.by/ 

Вам таксама спатрэбіцца:

  • Канал Вінцука Вячоркі (бацькі Франака). Ён робіць кароткія ролікі з тлумачэннямі.
  • Анлайн-бібліятэкі з беларускай літаратурай:
  1. Kamunikat
  2. Беларуская Палічка
  3. Бібліятэка Свабоды

Мэта ініцыятывы (у пана ўсё чотка):

  • папулярызацыя роднай мовы,
  • паляпшэньне пісьменнасьці,
  • папаўненьне слоўнікавага запасу.

У пана — усё тое, чаму не вучаць ў школе.

  • Ну i вядома, навіны і эксперты па-беларуску на Ютуб-каналах Еўрарадыё i Свабода Premium.
Зміцер Лукашук / Euroradio

Выдатна. Вы — неверагодня. Але ж, калі хочаце навучыцца і мець практыку, нават неабавязкова выкарыстоўваць усе гэтыя сайты і каналы — проста размаўляйце між сабой са сваякамі і сябрамі. Кожны дзень! 

P.S.: дзякуй нашым чытачам за дапамогу ў падрыхтоўцы.

Фота: Мова Нанова / Instagram

Ранее

В Барановичах построят индустриальный технопарк. Зачем затратный проект понадобился в разгар кризиса?

Далее

Позняк призвал поддержать Сахащика. А как же остальная оппозиция?

Читайте далее