Набірае папулярнасць новы флэшмоб: беларусы ды беларускі распавядаюць, як дадалі/юць беларускую мову ў свае жыцце. Парады пачынашкам, лайфхакі, гісторыі асабістага досведу і «дрыжыкаў на скуры» можна знайсці ў сацсетках па тэгу #маямова.
Хтосьці рае пачынаць з «калі ласкі» і «дзякуй», хтосьці — па класіцы «лупіць трасянкай», кагосьці «шыбанула» на напісанне каментароў і пастоў на мове, а нехта:
Сярод удзельнікаў флэшмоба — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, вядомая спартсменка Кацярына Сныціна, беларускі кікбаксёр Іван Ганін, адзін з самых дасведчаных беларускіх комікаў Зміцер Нарышкін і шмат хто іншы.
Вось журналіст Еўрапейскага радыё Михаіл Ільін патлумачыў, чаму мова — гэта зброя.
А Аліна Коўшык — чаму мова = ветлілвасць.
Беларусізацыя Кацярыны Сныцінай праходзіла неяк так:
«Я размаўляю на рускай, англійскай і турэцкай мовах. Пры гэтым я беларуска і не размаўляю па-беларуску. Так мяне шыбанула каля месяца таму, і я пачала пісаць пасты, каментары і паведамленні на мове. Працэс не хуткі, прыходзілася перакладаць у слоўніку кожнае другое слова, цяпер ужо лепей — кожнае дзясятае толькі», – распавяла баскетбалістка ў сваім Інстаграм.
Жадаем усім беларусам і беларускам хуткага здабыцця нашай «зброі». Галоўнае ў гэтай справе — не баяцца памыліцца (пра што нагадвае спадар Яўген Казарцаў).
Фото: white_red_white_forever / Instagram