4 октября жюри назвало шесть имен и шесть книг про Беларусь и для беларусов, претендующих на независимую премию Ежи Гедройца. Среди потенциальных победителей — тот самый народный (сюр)реализм, сказки для детей (и не совсем), научные исследования и многое другое.
Насколько хорошо мы знаем своих писателей? Где найти на самом деле «качественную» беларусскую книгу — и чтобы не только Короткевич, но «здесь и сейчас»?
Широкого круга читателей у современной беларусской прозы пока нет. А жаль — по мнению критиков, у литературы «между цензурой и прорывом» явно большое будущее. А пока нам еще только предстоит выйти из изоляции.
«Молодая беларусская литература еще не выдала ни одного автора мирового масштаба», – сказал лауреат предыдущей премии Гедройца Ольгерд Бахаревич в интервью DW
Как привлечь внимание к современной беларусской литературе?
Имя уроженца Минска, польского публициста и политика Ежи Гедройца — символ слияния культур Польши, Литвы, Беларуси и Украины.
Начиная с 2012-года, главной независимой литературной премии удостаивается автор лучшей книги на мове. Выходит, это уже одиннадцатый сезон.
Кто в жюри в этом году?
Литературовед Ульяна Верина; критик, писатель Сергей Дубовец; писатель Светлана Курс; поэт, переводчик Андрей Хаданович; критик, литературовед Тихон Чернякевич.
Среди имен ниже есть потенциальный победитель. Ваши ставки?
Спойлер: не все книги удастся скачать бесплатно.
- Сяргей Абламейка, «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая»
«Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зьніклі бязь сьледу. Кніга доктара гісторыі Сяргея Абламейкі — першае навуковае дасьледаваньне пра час і прычыны разбурэньня Старога гораду, яго загадкі, яго герояў і антыгерояў».
- Вольга Гапеева, «Самота, што жыла ў пакоі насупраць»
«Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў».
- Валеры Гапееў, «Жэнька, каралева мышак»
«Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэта кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай».
- Максім Клімковіч, «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі»
«У кнізе «Шкляная лялька» Максім Клімковіч аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны «не прычасаныя» крывадушным літаратурным маралізатарствам. Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці. Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо».
- Уладзімір Някляеў, «Гэй Бэн Гіном»
«»Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная». Першы сказ рамана — ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». І аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы».
- Ганна Севярынец, «Мая школа»
«Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі — не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у «Фэйсбуку», а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш — мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе «Мая школа» несапраўдныя, усе супадзенні — выпадковыя».
Прошлогодние лауреаты — для тех, кто не следил:
- Сяргей Абламейка, «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»
«Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім».
- Ева Вежнавец, «Па што ідзеш, воўча?»
«Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакою… Але мы ніколі не атрымліваем таго, чаго хочам. Мроі пераплецены з рэальнасцю. Жанр кнігі — балотная казка».
- Сяргей Календа, «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» (таксама ў аўдыефармаце)
«“Акварыум” завяршае трылогію, пачатую кнігай “Падарожжа на край ложка” і падхопленую “Часам панкі паміраюць”. Аповесць — складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны па-свойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. I ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі доўгімі. Два героі павінны сустрэцца, каб скончыць падарожжа, для пачатку новага ва ўласным жыццi».
- Артур Клінаў, «Локісаў»
«Герой нашага часу — хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве. Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі».
- Таня Скарынкіна, «Райцэнтр»
«Гэтыя тэксты — спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае…»
- Андрэй Федарэнка, «Жэтон на метро»
«Новы раман Андрэя Федарэнкі “Жэтон на метро” знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, “Афганскай шкатулкі” і “Шчарбатага талера” (паводле апошняга на “Беларусьфільме” зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання».
Среди лауреатов прошлых лет — такие «экстремисты», как упомянутый Ольгерд Бахаревич, Павел Костюкевич, Владимир Некляев, Игорь Бобков, Макс Щур и Змитер Бартосик, и даже Лявон Вольский.
А кому бы вы дали премию?
Фото: Ежи Гедройц / m.day.kyiv.ua