Журналіст і праграмны дырэктар «Прэс-клуба» Ала Шарко знаходзілася ў СІЗА 8 месяцаў па сфабрыкаваным абвінавачанні. Мінулым летам яна выйшла на волю. Частку зняволення Ала правяла разам з Кацярынай Андрэевай (сапраўднае прозвішча — Бахвалава), журналісткай, якую рэжым хоча прыгаварыць да 15 гадоў — нібыта за «дзяржаўную здраду». Ала напісала праніклiвую гiсторыю пра Кацю, гераіню перамен — прачытайце, каб не забыцца пра тых, хто сядзіць за кратамi за нашу свабоду.

Ала Шарко: «Я заплятала яе валасы раніцай, і прыгожыя волны на яе першы суд мы зрабілі коскамі на нач».

«Цяжка вяртацца думкамі ў СІЗА, але цяпер трэба. Пра сваіх сукамерніц, сяброў і калег там думаю штодня, хоць спецыялісты і кажуць, што не варта пагружацца ў траўму, а жыць далей. Сення мае «сувеніры» пра Кацю Бахвалаву, прыгожую інтэлігентную журналістку, з якой давялося сядзець падчас яе першага суда. Ідзе другі суд…

З Жодзіна на суды прывезлі “спецкантынгент” (так нас звалі), і ўвечары ў нашу камеру закінулі Кацю Бахвалаву (Андрэеву). Пасля начных этапаў людзі вельмі стомленыя: без сна, холад, сабакі, цяжкія сумкі, не хачу жаргону, але менавіта кешэры, бо слова «сумка» з нармальнага жыцця, дзе не хочацца турэмных асацыяцый.

Самыя цяжкія кешэры ў палітзэкаў — з лістамі. Бо нейкі час лісты аддавалі, а Каце яны ішлі сотнямі. Мы паказвалі адна адной малюначкі ад незнаемых, дзіцячыя лісты, паштоўкі, наш скарб. Некалькі паштовак Каця падарыла мне, каб я магла маляваць “з натуры”.

Мы стаялі першыя хвіліны, абдымаліся, радаваліся знаемым тварам, смяяліся як малыя. Мы з Кацяй раней бачыліся ўсяго пару разоў. Так яна пасялілася на шконцы нада мной, мы грэлі ногі адна адной, было холадна. Я заплятала яе валасы раніцай, і прыгожыя волны на яе першы суд мы зрабілі коскамі на нач.

У Каці былі свае кнігі — паэзія Срэбнага веку, яна прыгожа дэклямавала вершы напамяць, яе любімы Салжэніцын, якога яна перачытвала некалькі разоў… На Валадарцы напісала вельмі пранізлівы верш і яшчэ сумнявалася, ці варта дасылаць у лісце. 

Яшчэ ў Каці была свая хатняя навалачка для падушкі, раніцай яна яе здымала і мяняла на казеную. Гэта было важна — мець кавалачак нармальнага жыцця там. 

Перад сном Каця зверху спускала да мяне руку, мы трымаліся “за лапку” і жадалі добрых сноў, пад гукі сірэны адбоя, непрыемныя гукі. А калі Каціна суседка гучна храпела, Каця інтэлігентна казала: “Лена, я вас вельмі прашу, не храпіце, я сур’езна”. Гэта было невыносна міла. А Лена храпела кожную ноч, да й не адна яна. 

Добры занятак — піць каву-гарбату. Каб не апякчы губы, Каця піла сваю любімую зяленую гарбатку з пластыкавай банкі ад жодзінскаго салата з “атаваркі”, а мы з вядомага алюмініевага кубка, граючы ў гульню “паспець піць гарачую каву і не апякчыся”. У камеры мы з дзяўчынамі часта прыдурняліся, юмар нас ратаваў. Давалі імены прарошчанай цыбулечнай сямейцы, назіралі мышак, что пад’ядалі нашы грушы-яблыкі, гуляліся ў “мафію”.  

На прагулках мы танчылі, было страшна марозна, а танцы сагравалі і давалі настрой. Нейкія з парных танцаў танчыла разам з Кацяй, яна хутка навучылася і стала часткай нашага “камернага ансамблю”. Голасна пелі прыпеўкі пра Сяменаўну, пераіначвая словы пад нашу рэчаіснасць. На Валадарке троху інакш, чым у Жодзіна, і Каця радавалася і нашай кампаніі, і аднаразовай брытве, і масачкам-крэмам.

На суд апранулася ў белае. Яна прачытала нам свае апошняе слова. Яе голас і інтанацыю магу легка дастаць з памяці. Каця разумее сваю ролю і місію, думаю, гэта ей дапамагае цяпер. Калі яна вярнулася з прысуду ў камеру, нібыта наша агульная надзея на хуткую норму памерла.

Мы так спадзяваліся, што яе выпусцяць. Пелі ей песні «Домой», «Демобилизация», калі яе выводзілі з камеры на пасяджэнні, аде цуда не здарылася. Потым мы доўгі час не пелі ўвогуле, настрою не было. 

Вельмі чакаю Кацю. Бо ў нас былі планы — піць гарбату і віно з прыгожага посуду ва ўтульнай бібліятэке. Размаўляць. Каця расказвала пра дзядулю і бабулю, пра бацькоў, пра каханага мужа Игара. У любой перадачы і лісце лавіла лучыкі кахання з дому, як і кожная з нас. Доля блізкіх вязняў, хто іх чакае кожную хвіліну кожнага дня і ночы, якая яна цяжкая. Думкамі і сэрцам з вамі».

Фото обложки Facebook Андреевой

Ранее

Опрос: 85% беларусов — против вступления Беларуси в войну

Далее

«Тебя здесь не обслужат. Ты же “я застаюся”». Андрею Бонду отказали в обслуживании беларусы в Варшаве

Читайте далее